Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Выява

Сярэбраная грыўня з пацеркамі і падвескі з Гнёздаўскага
магільніку.

бе, так і наогул у Гнёздаўскім магільніку ўсходніх дыргемаў пры вельмі абмежаваным ліку іншых монэт[1] бясспрэчна сьведчыць аб надзвычайна жывых гандлёвых зносінах з Усходам, напэўна па волскім шляху[2], чым, зразумела, і трэба тлумачыць адпаведныя стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для гнёздаўскіх прадметаў. Упоўне выразнай зьяўляецца сувязь гэтых прадметаў з арабскімі і сірыйскімі вырабамі, можа, нават, беспасрэдна арабскае ці сірыйскае іх пахаджэньне; але самая пасьлядоўнасьць гэтае сувязі яшчэ павінна быдь высьветлена шляхам спэцыяльных досьледаў. Яшчэ значна раней рознастайныя ўсходнія ўзоры аздоб так ці інакш прыходзілі на Беларусь, а таксама ў вядомай ступені рабілі ўплыў на магчымую мясцовую вытворчасьць. Ніколі, аднак, уплыў гэты не выяўляўся ў такіх пэўных стылістычных формах як у X сталецьці. Зьява гэтая, зразумела, варта асаблівае ўвагі і болей дакладнага вывучэньня ў сувязі з іншымі прадметамі, знойдзенымі ў тым-жа Гнёздаўскім магільніку.

Разглядаючы грыўні з абвіўкай, можна заўважыць, што гэты спосаб аздобы не зьяўляецца адзіным для данага стылістычнага тыпу, але як-быццам пераходнаю формай ад гладкіх грыўняй да іншае формы, а ласьне да грыўняй вітых. Абодва гэтыя тыпы ня

  1. У скарбе, напрыклад, апроч усходніх монэт, ёсьць толькі адна ангельска-саксонская і адна бізантыцкая.
  2. Материалы по археологии России. № 28: В. И. Сизов. Гнездовский могильник близь Смоленска. СПБ, 1902, Стар. 116−119.