Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Выява

Сярэбраная пляцёная (вітая) грыўня і пацеркі
з Гнёздаўскага магільніку.

Яшчэ болей складаныя тыпы затвораў можна бачыць у грыўнях, зробленых з трох дратоў. Два варыянты мы знаходзім у паясных грыўнях Віленскага Музэю[1]: у першай з іх канцы ўсіх трох дратоў з аднаго боку проста завостраны, з другога-ж боку два драты канчаюцца конусападобнымі гузікамі, за якія чапляецца супроцьлеглы канец абруча; гэта тып найбольш просты; у другім абручы з аднаго канца ўсе тры драты маюць гузікі, а з другога боку — адзін, у той час, як два іншыя зьліваюцца разам і пераходзяць у тонкія пласьцінкі. Аналёгічную конструкцыю затвору, але з больш правільнай конусападобнай формай гузікаў, мае адзін з абручоў Лынтупскіх курганоў[2]. Нарэшце, адзін з найпрыгажэйшых узораў такога тыпу затвору мае вялікая сярэбраная грыўня, знойдзеная ў траўні 1927 г. каля в. Мілкавічы Старобінскага раёну Слуцкае Акругі (у Бел. Дзяржаўным Музэі). З аднаго боку драты канчаюцца тут высокімі, крыху звужанымі васьмікантовымі шпянькамі, з другога-ж толькі адзін дрот мае аналёгічны шпянёк, а два іншыя пераходзяць у злучаныя між сабой простакутныя пласьцінкі, аздобленыя насечаным орнамэнтам з трыкутнікаў, запоўненых кружочкамі. Крыху радзей такія-ж затворы сустракаюцца і ў грыўнях з двох дратоў; у гэтых выпадках з аднаго канца абодва драты канчаюцца гузікамі, з другога — лёгка выгнутымі, злучанымі між сабой або паасобнымі пласьцінкамі, паміж якіх таксама прымацаваны гузік, што служыць замест кручка. Такі тып вядомы нам

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 570−571.
  2. Труды IX Археологического Съезда в Вильне, т. II, табл. IX, мал. 2.