Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Выява

Сярэбраная пляцёная (вітая) грыўня, дзьве
падвескі і пацерка з Гнёздаўскага магільніку.

у адным з абручоў з вёскі Эглі[1], у нашыйнай грыўні з Віцебшчыны, што захоўваецца ў Эрмітажы[2], а таксама ў аднэй грыўні з Люцынскага магільніку[3]. Формы гузікаў не заўсёды бываюць аднолькавыя; конусападобная форма зьяўляецца найболей частай, але сустракаюцца таксама і круглыя гузікі, а ў аднэй грыўні са збораў Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску[4] нам вядомы прыклад гузікаў чатырохкантовых.

Усе пералічаныя тыпы вітых грыўняй, а таксама сыстэмы затвораў, знаходзяць сабе вядомыя аналёгіі ў прыбальтыцкіх старажытнасьцях[5], — але ў Скандынавіі яны трапляюцца рэдка, хутчэй як выключэньне. Шлях пашырэньня іх, як і іншых тыпаў, пэўна таксама ідзе з усходу, хоць вызначыць яго дакладна і досыць цяжка. У кожным выпадку, тыпы гэтыя зьяўляюцца вельмі частымі ў кургановых знаходках Беларусі, дзе яны трымаліся, мабыць, у цягу досыць доўгага часу, амаль што праз усю кургановую эпоху.

У старажытнасьцях X сталецьця, аднак, мы ўжо знаходзім тып гэты ў значна болей складаных формах, — магчыма прывознага пахаджэньня. Самая тэхніка тут многа болей рознастайная, у композыцыю ўведзены большы лік дратоў, рысунак пляценьня болей заблытаны, прычым, замест ранейшае бронзы, абручы зроблены з лёгкага серабра. Грыўні гэтага часу трацяць сваю масыўнасьць і строгасьць, набываюць выгляд прыгожых ланцугоў або перавяслаў, больш тоўстых у сярэдзінах і стончаных па канцох, дзе яны пераходзяць у простыя стрыжні з затворамі ў відзе звы-

  1. Материалы по археологии России. № 4. Мал. 3, стар. 51.
  2. Ibidiem, мал. 5.
  3. Материалы по археологии России. № 14. Табл. IX, мал. 12.
  4. З раскопак I. Сербава ў Косэлі на Магілеўшчыне.
  5. Пар., напр., Рlаter, II, 26, 27; Kruse, XXVII , g; Bähr, XIV, а, b; Aspelin, № 2167.