Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

зробле- з картону дыядэм, якія абшываліся тканінай і аздабляліся роўнымі шэрагамі нашытых на тканіну пацерак, прычым ззаду, аналёгічна прывескам старадаўніх “жгутоў” і “вянкоў”, да іх прымацоўваліся зьвязаныя бантам істужкі з канцамі, распушчанымі па сьпіне. Такія аздобы, як сьведчыць Крузэ, надзяваліся на галаву маладой пры вянцы, і ў іх-жа хавалі памерлых дзяўчат, у сувязі з чым яны нярэдка памінаюцца ў латыскіх народных песьнях[1]. Агульныя формы іх, як бачым, маюць шмат супольных рыс з люцынскімі павязкамі, якія маглі быць першаўзорамі для гэтых пазьнейшых, традыцыйна захаваных у народным гарнітуры аздоб. Апроч павязак, якія былі спэцыяльнымі выключна галаўнымі аздобамі, частковае значэньне галаўных убораў маглі мець таксама і некаторыя тыпы ланцугоў, хоць у асобных выпадках бывае часам цяжка азначыць дакладнае прызначэньне падобных прадметаў, якія зьяўляліся наагул досыць значна пашыранымі аздобамі і ў большасьці выпадкаў, бясспрэчна, ужываліся як уборы нашыйныя або нагрудныя ў злучэньні з рознымі пражкамі і фібуламі. Па сваёй конструкцыі аздобы з ланцугоў можна падзяліць на некалькі катэгорый. Да першай з іх належаць досыць даўгія ланцугі, асноваю для прымацаваньня якіх зьяўляюцца масыўныя бронзавыя шпількі больш-менш значных памераў. Прыкладам тут можа быць адзін з прадметаў Віленскага Музэю[2]; шпілька яго мае галоўку ў выглядзе трох кружкоў і маленькае вушка каля галоўкі, да якога на кароткім ланцужку прымацавана месяцападобная падвеска з наразным орнамэнтам; ад гэтай падвескі зьвісаюць далей асноўныя тры ланцугі, у сваю чаргу закопчаныя падвескамі ў відзе паўмесяцаў (у віленскім экзэмлляры з іх захавалася толькі адна). На думку Еўст. Тышкевіча[3] і Кіркора[4], пры нашэньні такога прадмету шпілька замацоўвалася ў валасох, а ланцугі спушчаліся з боку на рамёны і грудзі. Гэта, зразумела, магчыма; але падобныя прадметы маглі ўжывацца таксама і ў якасьці нагрудных або плечавых ланцугоў у выпадку, калі шпількі замест валос прычапляліся да адзежы. Формы шпілек у ланцугох гэтага тыпу, а таксама ў знойзнойдзеных паасобку, але, пэўна, таго-ж самага прызначэньня экзэмплярах, даюць цэлы шэраг варыянтаў галовак: так, сярод адных толькі знаходак на Меншчыне можна вызначыць круглыя, конусападобныя і чатырохкантовыя галоўкі, а таксама плоскія, у відзе абручыкаў, кружкоў або падвойных віткоў. Як выключэньне, і можа быць — выпадковае, вялікая бронзавая шпілька з

  1. Материалы по археологии России. № 4. Стар. 57.
  2. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 485.
  3. Badania archeologiczne, I, 6.
  4. Каталог предметов Музея древностсй, состоящего при Виленской Публичной Библиотеке, № 877.