Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

НАГРУДНЫЯ І ПЛЕЧАВЫЯ ЛАНЦУГІ.

Люцынскага магільніку[1] мае галоўку ў відзе пласьцінкі з пляценьнем, маленькаю пальмэттаю ў асяродку і чатырма стылізаванымі конскімі галоўкамі па бакох, бясспрэчна, усходняга тыпу

Другая катэгорыя ланцугоў, хутчэй за ўсё, мела адзінае прызначэньне ў якасьці нагрудных аздоб. Ланцугі гэтага тыпу, вядомыя нам пераважна па знаходках у Люцыне[2], прымацаваны ў досыць значным ліку да двох бакоў спэцыяльных выгнутых пласьцінак, якія надзяваліся, пэўна, ззаду на шыю, прычым ланцугі зьвісалі на грудзі, падобна да маніста. У мясцох прычапленьня такіх ланцугоў да пласьцінак часам падвешаны дадатковыя кароткія, а ў некаторых выпадках і даўжэйшыя ланцужкі з дэкорацыйнымі пласьцінкамі, бубенчыкамі і г. д. Асноўныя нашыйныя пласьцінкі досыць рознастайны па формах, маюць фігурныя петлі з віткамі або аздоблены тонкім геометрычным орнамэнтам[3]. Нагул сярод ланцугоў тып гэты найболей багаты і пышны, прычым сустракаецца ён параўнальна рэдка.

Нарэшце, трэцяя катэгорыя складаецца з ланцугоў, падвешаных у ліку ад аднаго да дзесяці да маленькіх абручыкаў або спэцыяльных пласьцінак і скончаных на сваіх вольных канцох рознастайнымі падвескамі. Такія ланцугі сустракаюцца рознае даўжыні, прычым карацейшыя з іх звычайна лічацца плечавымі аздобамі, якія прышпіляліся да адзежы з дапамогаю пражак ці фібул; але, на нашую думку, ня выключана магчымасьць частковага іх ужываньня таксама і ўякасьці галаўных аздоб з прымацаваньнем, напрыклад, да “вянкоў” альбо наагул да галаўных павязак, замест тых прывесак, што існуюць у “жгутох”. Ланцугі гэ-

  1. Материалы по археологии России. № 14. Мал. 36 па стар. 47.
  2. Ibidiem, IV, 2, 7; V, 10.
  3. Ibidiem, V, 10; VII, 11–13.