Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

тага тыпу найболей пашыраны, асабліва ў Люцыне, і ў той-жа час найболей рознастайны па ліку асобных ланцужкоў, а таксама па характары асноў і падвесак. Прасьцейшыя іх асновы, як мы ўжо зазначылі, маюць выгляд звычайных абручыкаў; але часьцей, — у тых выпадках, калі асновы гэтыя зроблены з дроту, — яны ўтвараюць больш-менш складаныя петлі[1]; іншыя маюць выгляд пераважна трыкутных і месяцападобных пласьцінак з вушкамі наверсе і аздобамі з насечанага геомэтрычнага орнамэнту; у асобных выпадках орнамэнт зроблены з дапамогай ажурных прарэзаў[2], нарэшце, як досыць рэдкія формы, можна паказаць пласьцінкі з гравіраваным контурам нейкае жывёлы[3] і з выразанымі конскімі галоўкамі[4]. Апроч знаходак Люцынскага магільніку, цікаўны ўзор падобнае аздобы вядомы сярод прадметаў гнёздаўскага скарбу[5]: асноваю для ланцужкоў зьяўляецца тут круглая сярэбраная бляха з дакладнай разьбярнай аздобай у выглядзе складанага пляценьня з галоўкамі птушак і аленяў; здолу да гэтае бляхі прыроблены абручык, да якога падвешаны тры ланцужкі, сплеценыя з складаных падвойных зьвеньняў, а па канцох ланцужкоў на тонкіх абручыках прымацаваны лёгкія, прыгожа орнамэнтаваныя сканьню падвескі. У даным выпадку, характар падвесак зьяўляецца мала звычайным, асабліва сканная тэхніка, якая характэрна амаль што выключна для Гнёздава. Наогул-жа падвескі ў ланцугох гэтага тыпу сустракаюцца тыя-ж самыя, што ў галаўных “жгутох” і часткова грыўнях, г. зн. пераважна ў выглядзе тонкіх орнамэнтаваных альбо гладкіх пласьцінак трапэзаідальнае формы, рознастайных бубенчыкаў і, часам, каўпачкоў; адзінай асаблівай формай зьяўляюцца толькі круг-

  1. Ibidiem, IV, і, 5; V, 4.
  2. Ibidiem, IV, 4; V, 3; VII, 1, 4, 5.
  3. Ibidiem, V, 2.
  4. Ibidiem, V, 5.
  5. Эрмітаж, аддзел XIV, шафа I, табліца 3. Малюнак у “Русских древностях”, V, 63 на стар. 66.