Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

хаджэньні, дык яшчэ больш яны зьвязаны з імі ў самым спосабе ўжываньня, паколькі прымацаваньне іх да адзежы ў большасьці патрабавала якой-небудзь асобнай прылады, якімі, напрыклад, у Люцынскім магільніку і зьяўляліся пераважна фібулы, а таксама пражкі. Але, апроч таго, фібулы вядомы ў беларускіх старажытнасьцях і як самастойныя аздобы ў досыць значным ліку знаходак. Праўда, яны тут ня граюць асабліва выдатнае ролі і не займаюць таго пераважнага месца, якое належыць ім сярод заходняэўропейскіх старажытнасьцяй, — але ў параўнаньні на іншых усходняславянскіх краін, часткова да сярэдняе і паўночнае Расіі, фібулы сустракаюцца ў Беларусі значна часьцей і ў большай рознастайнасьці форм. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што фібулы наагул ёсьць рэчы, мала ўласьцівыя як чыстаславянскай культуры, так і таму славяна-фінскаму побыту, што панаваў на ўсход ад сучаснай беларуска-расійскай этнографічыай мяжы. Асобныя тыпы вопраткі не дапушчалі ў гэтых мясьцовасьцях магчымасьці ўжываньня фібул у першапачатковым іх прызначэньні, гэта значыць у якасьці плечавога гапліка ў лёгкай верхняй адзежы накшталт плашча, што мела месца ў клясычных іх першаўзорах. Выпадкова занесеныя на гэтыя абшары экзэмпляры прывозных заходніх фібул — звычайна выкарыстоўваліся тут для іншых мэт, да паясных пражак уключна, а потым вырадзіліся ў аздобы чыста дэкорацыйнага прызначэньня ў характары сучасных брошак або ўжываліся як нейкія ганаровыя адзнакі, — магчыма, адпаведна аднаму з тых прызначэньняў, якія фібулы мелі і ў Рыме, дзе разам з плашчом яны зьяўляліся ў позьнія часы абавязковым гарнітурам людзей вайсковага стану і часам служылі знакамі вайсковае ўзнагароды. У процілегласьць гэтаму ў Беларусі іншы этнографічны склад насельніцтва, а таксама бліжэйшае географічнае яе становішча ў адносінах да Заходняе Эўропы, разам з значнаю доляй больш-менш сталых і беспасрэдных з ёю сувязяй, — маглі ўтварыць многа болей спагадныя ўмовы для пашырэньня і ўжываньня фібул. Спачатку ў чужаземных, прывозных тыпах яны маглі зьявіцца ў некаторых найболей значных — магчыма, і неславянскіх — пунктах, а потым ужо перайсьці і да славян, якія ў Беларусі тыпам сваёй адзежы, дзякуючы тым-жа заходнім уплывам, маглі адрозьнівацца ад іншых усходня-славянскіх плямён. У кожным выпадку, зьяўляецца бясспрэчным фактам, што ў архэолёгічных знаходках на тэрыторыі Беларусі фібулы сустракаюцца ў досыць чыстым відзе, і нават тыя з іх ліку, якія можна аднесьці да мясцовых вырабаў, выяўляюць досыць грунтоўнае знаёмства з заходнімі ўзорамі і значна набліжаюцца да іх па сваіх формах.

Шлях пашырэньня фібул у іх найболей старадаўніх тыпах, магчыма, той самы, які мы дапушчальна вызначалі для плечавых ланцугоў, г. зн. праз Вэнгрыю, разам з некаторымі іншымі тыпамі рымскіх аздоб. Думка гэтая, між іншым, ужо выказвалася ў літаратуры адносна так