Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

колькасьць знаходак на Віленшчыне[1] і Меншчыне[2], а таксама найболей, можа, позьнія хронолёгічна экзэмпляры гэтага тыпу сярод прадметаў Люцынскага магільніку[3]; пры гэтым, беспасрэдна заходняе пахаджэньне яго, бясспрэчна, пацьвярджаецца адсутнасьцю яго ў знаходках Усходняе Беларусі. Па формах сваіх арбалетныя фібулы рэзка адрозьніваюцца ад усіх іншых: асноваю іх зьяўляюцца бронзавыя дугападобныя пласьцінкі або сагнутыя ў дугу драцяныя стрыжні, умацаваныя ўдоўж па хордзе другімі масыўнымі стрыжнямі з сьпіральнымі пружынамі; да гэтых сьпіраляй прыроблены крыху выгнутыя даўгія язычкі, звычайна — трохкантовыя або паўкруглыя ў разрэзе, якія прыціскаюцца ў спэцыяльныя паглыбленьні, зробленыя ў пашыраных асяродках асноўных дуг. Канцы гэтых дуг, а таксама язычкоў, у большасьці выпадкаў бываюць апрацаваны ў выглядзе овальных пласьцінак або круглых точаных галовак; радзей яны сустракаюцца зусім без апрацоўкі, як, напрыклад, у вадным з экзэмпляраў Віленскага Музэю[4]. Як пласьцінкі, так і язычкі, вельмі часта бываюць аздоблены насечкаю або нарэзаным орнамэнтам; у большасьці экзэмпляраў орнамэнт гэты надзвычайна прымітыўны, і толькі ў аднэй, болей позьняй за іншыя фібуле з Люцына ён зьяўляецца крыху болей складаным, утвараючы крыжыкі і пляцёнку. Асобны варыянт арбалетнага тыпу дае нам фібула з Мяжанскіх знаходак[5]: яна зусім ня мае дугі і складаецца толькі з моцна выгнутага язычка, орнамэнтаванага накладнымі абручыкамі, і падвойнай сьпіральнай пружыны, прымацаванай да тонкага стрыжню.

Другі тып фібул, таксама цалком чужаземны па сваім характары, але меней пашыраны і толькі ў пэўных мясцох, — гэта вялікія овальныя, так званыя чашачныя фібулы, якія можна аднесьці да групы параўнальна зусім нямногалічных у старажытнасьцях Беларусі скандынаўскіх форм. Падобныя фібулы нярэдка трапляюцца ў Прыладажжы, у Фінляндыі і ў Прыбальтыцкіх краінах, у Беларусі-ж, аднак, мы сустракаем іх, і то больш-менш выпадкова, толькі ў некаторых пунктах на шляху “норманскага” гандлю, галоўным чынам у Гнёздаве[6]; знаходкі ў іншых мясцох, як, напрыклад, каля Дзьвінску[7], маюць зусім выключны характар; у апошнім выпадку занос іх мог адбыцца праз Прыбальтыку, таксама як і двох аналёгічных фібул Віленскага Му-

  1. “Виленский Вестник” за 1889 г., № 168 і за 1891 г. № 242. Виленский Музей Древностей, IV, 1–7.
  2. Татур, ор. сіt., стар. 131.
  3. Материалы по археологии России. № 14. Табл. VI, мал. 18 і стар. 31.
  4. Виленский Музей Древностей, IV, 3.
  5. Труды IX Археологического С’езда в Вильне, т. II, табл. XI, мал. 19 а.
  6. Материалы по археологии России. № 28. Табл. I, 1-2; V, 20; XII, 3.
  7. Белорусские древности, мал. 37–38.