Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

ПАДКОВАНАПАДОБНЫЯ ФІБУЛЫ (ПРАЖКІ).

цівага запраўдным фібулам нагруднага ці плечавога, але таксама і самага рознастайнага прызначэньня для ўсялякага зашпіляньня ў адзежы. Пражкі гэтыя нязьменна маюць агульную форму нязамкнутага круглага абруча, зробленага з тоўстага дроту альбо з спэцыяльнага стрыжню, на якім, у большасьці выпадкаў свабодна, прымацавана больш-менш масыўная шпілька. Форма гэтая ў некаторых мясцовасьцях трымалася надзвычайна доўга, так што ў латыскай народнай адзежы, напрыклад, ледзь не да нашых часоў яшчэ ўжываюцца аналёгічныя пражкі, вядомыя пад назваю “сакстаў”[1]. Аднак, у адносінах да кургановых прадметаў гэтага тыпу нельга, здаецца нам, зацьвярджаць абавязковую іх прыналежнасьць да якога-небудзь аднаго народу; пры агульнай заходняй аснове гэтага тыпу, ён сустракаецца па ўсёй Беларусі на працягу ўсяго кургановага пэрыоду, і, пэўна, быў прадметам шырокага ўжытку сярод самых розных этнографічных груп; знаходкі яго зарэгістраваны ў цэлым шэрагу курганоў, пачынаючы з Віцебшчыны (разам з Люцынскім магільнікам[2] і Полаччыны[3], дзе насельніцтва і ў тыя часы магло быць хаця-б часткова латыскім, — і канчаючы Меншчынай[4], Віленшчынай[5], Магілёўшчынай[6], Горадзеншчынай[7], Случчынай[8], Барысаўшчынай[9], Мазыршчынай[10] і, нарэшце, Смаленшчынай[11], дзе, зразумела, на працягу кургановага пэрыоду жылі самыя розныя плямёны як славянскага, так і літоўскага пахаджэньня.

Пры сталасьці сваёй асноўнай формы і конструкцыі, тып гэты дае цэлы шэраг самых рознастайных варыянтаў у дэталях. Прасьцейшы варыянт — гэта зусім не орнамэнтаваны абручык з дроту, з віткамі па канцох і грубой тоўстай шпількай, або такая-ж самая пражка, зробленая нібыта з плоскай пласьціначкі; такая форма сустракаецца толькі ў самых маленькіх экзэмплярах. Далейшая відазьмена яе дае асноўны абручык з болей тоўстага круглага дроту з сьпіральнай нарэзкай, або пры-

  1. Материалы по археологии России. № 4. Стар. 54, увага 7.
  2. Ibidiem, V, 1 і б; VI, 1, 5–7, 27; VII, 2. Материалы по археологии России. № 14. Табл. V, 4, 7, 8; VI, 1-14; VIII, 14; X, 18.
  3. Белорусские древности, мал. 3.
  4. Татур, 130–131. Таксама экзэмпляры Беларускага Дзяржаўнага Музэю з раскопак у Заслаўі.
  5. Виленский Музей Древностей, IV, 13.
  6. Экзэмпляры Беларускага Дзяржаўнага Музэю з раскопак у Горках.
  7. Материалы по археологии России. № 4. Стар. 11, мал. 8 і табл. II, мал. 29, 32.
  8. Виленский Музей Древностей, V, 6.
  9. К. Tyszkiewicz: O kurhanach na Litwie i Rusi Zachodniej, IX, 8.
  10. В. Завитневич: Вторая археологическая экскурсия в Припетское Полесье, стар. 57–58.
  11. Материалы по археологии России. № 28. Табл. I, мал. 17–21; XIII, 4–5.