Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

АБРУЧЫКІ, ПЯРСЦЁНКІ, ШЧЫТАВІДНЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ.

мэт, г. зн. для сталага нашэньня, пераважна ў жаночым уборы, адкуль яны і перайшлі ў адпаведныя пахаваньні; у такіх выпадках формы іх маюць і стылістычную цікаўнасьць, зьяўляючыся вартымі спэцыяльнага разгляду.

Найменшую рознастайнасьць форм і аздоб мы знаходзім у абручыках і пярсьцёнках, — найбольшую — у бранзалетах, хаця як тыя, так і іншыя зьяўляюцца прадметамі адналькова частымі. Абручыкі можна зьвесьці да двох асноўных тыпаў: вузкіх, зробленых з аднаго ці з нямногіх кавалкаў мэталю, і шырокіх сьпіральных у некалькі абаротаў. Прасьцейшым відам першага тыпу зьяўляюцца драцяныя або пласьцінчатыя абручыкі з нязлучанымі канцамі, якія заходзяць за адзін, — звычайна зусім не орнамэнтаваныя; болей складаныя тыпы або маюць драцяную абвіўку навакол асноўнага таксама драцянага стрыжню, — або зроблены вітымі, з двох ці з трох дратоў. Шырокія абручыкі маюць від больш-менш шырокіх сьпіральных цыліндраў у 4–10 абаротаў, зробленых з дроту рознага гатунку: круглага, рубчатага, перавітага, стужкападобнага і г. д. Некаторыя найболей цікаўныя экзэмпляры гэтага тыпу аздоблены падвескамі з ліставых пласьцінак ці з дроту[1]. Ад гэтых прадметаў можна адрозьніць пярсьцёнкі, г. зн. абручыкі, якія маюць тое ці іншае дэкорацыйнае пашырэньне з аднаго боку. З ліку іх можна выдзеліць таксама два асноўныя тыпы: першы з іх мае вітае пашырэньне з дадатковай перавіўкай; другі мае форму сьпіралі, скручанай з пашыранай у сярэдзіне пласьцінкі, прычым пласьцінка гэтая звычайна бывае аздоблена зубчыкамі, рубчыкамі або палоскамі[2].

Сярод бранзалетаў у першую чаргу трэба вызначыць найболей орыгінальны тып, — гэта так званыя шчытавідныя бранзалеты, якія часткова сустракаюцца ў Заходняй Эўропе, асабліва ў Нямеччыне, але найболей пашыраны ў Прыбальтыцкіх краінах[3], а таксама ў паўночназаходняй частцы Беларусі, дзе знаходкі іх мелі месца ў аколіцах Дзьвінску[4], у Людвікаве[5] і ў Люцынскім магільніку[6], выключна ў мужчынскіх пахаваньнях. Бранзалеты гэтыя маюць форму масыўных плоскіх бронзавых кругоў, зробленых з тоўстых пласьцінак з нязлучанымі канцамі, паміж якіх застаецца вузкі прарэз. Загіб пласьцінкі пакідае ў сярэдзіне овальную адтуліну, форма якой абумоўлена тым, што асноўная пласьцінка мае неаднальковую шырыню: найбольшае шы-

  1. Материалы по археологии России. № 14. Табл. X, 2–10; XI, 11–12; XII, 11.
  2. Ibidiem, X, 1; XI, 7–10.
  3. Krusе, XIX, 7; Bähr, XIII, 14–16; Hartmann, X, 43.
  4. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 13–20.
  5. Материалы по археологии России. № 4. Табл. VI, 28; VII, 15.
  6. Материалы по археологии России. № 14. Табл. IX, 1–2, 11; X, 20.