КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.
рыні яна дасягае па канцох, каля прарэзу, і найменшае з супроцьлеглага боку, дзе загіб яе ўхіляецца, апроч таго, ад правільнае акружыны і крыху прагібаецца ў напрамку да асяродку. Разрэзы пласьцінак зьяўляюцца неаднальковымі па сваіх формах, але заўсёды яны таўсьцей па краёх ніж у сярэдзіне, так што ў большасьці выпадкаў, асабліва з надворнага боку навакол бранзалета ідзе нявысокая закраінка. Пашыраныя часткі пласьцінак у большасьці орнамэнтаваны дакладным нарэзаным рысункам з геомэтрычных фігур, часьцей за ўсё — ромбаў і зубчыкаў.
Ня ўсе аўтары згаджаліся, між іншым, з тым, што гэтыя прадметы належыць аднесьці да ліку ручных аздоб, і адносна іх прызначэньня ў архэолёгічнай літаратуры ішлі пэўныя спрэчкі. Як бранзалеты вызначаў іх Bähr, лічачы, што яны насіліся мужчынамі на правых руках ня толькі ў якасьці аздоб, але і як шчыты, прызначаныя для захаваньня рукі ад удараў, падмяняючы, такім чынам, эфэсы, якія сустракаюцца рэдка ў прыбальтыцкай курганнай зброі. Кrusе, аднак, называе іх “Bogen spanner”, г. зн . прыладамі для нацягваньня лукаў[1]. Наrtmann выказаў дапушчэньне аб прызначэньні іх у якасьці вотыўных абручоў з пэўным сымболічным значэньнем, з чым часткова згаджаўся Пакроўскі, які, аднак, высунуў, апроч таго, і яшчэ адно, зусім ужо мала пагрунтаванае дапушчэньне аб ужываньні гэтых прадметаў у якасьці налучных абручоў, якія нібыта надзяваліся на сярэдзіну луку, каб быць абапораю для стралы пры яго нацягваньні[2]. Знаходкі Люцынскага магільніку згладзілі вострасьць гэтых спрэчак і канчаткова, здаецца, дазволілі вырашыць пытаньне: з ліку 56 прадметаў гэтага тыпу — 40 знойдзены былі на мясцох, г. зн. на руках касьцякоў, 29 на левых і 11 на правых[3], — бясспрэчна, значыцца, у якасьці ручных аздоб і не таго прызначэньня, якое надаваў ім Bähr. Застаецца толькі нявысьветленым дакладна, папершае, самае пахаджэньне гэтага тыпу бранзалетаў, — падругое, магчымасьць якога-небудзь іншага прызначэньня гэтых прадметаў, апроч асноўнага, як, напрыклад, у тых выпадках, праўда рэдкіх, калі ў тым-жа Люцыне яны былі знойдзены не на руках, але ў іншых нявыразных палажэньнях адносна касьцяку нябожчыка[4].
Другою, ня меней пашыранаю формаю ручных аздоб зьяўляюцца масыўныя літыя бранзалеты падковападобнае формы, з нутранога боку плоскія, а з надворнага — паўкруглыя, з нязам-