Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

ЛІТЫЯ І ПЛАСЬЦІНЧАТЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ.

кнутымі, звычайна пашыранамі або патоўшчанымі канцамі. Прыкладамі гэтага тыпу могуць быць тры экзэмпляры Віленскага Музэю[1], а таксама шмат якія знаходкі з Люцыну[2]. У гэтых аздобах варты ўвагі моцна разьвіты, часта вельмі багаты нарэзаны орнамэнт строга геомэтрычнага характару, асноўнымі мотывамі якога зьяўляюцца ламаныя лініі, зубцы, уздоўжныя рубчыкі, ромбічныя лускі і ў некаторых рэдкіх выпадках — пляценьне. Характар гэтых аздоб у большасьці набліжаецца да ўсходніх узораў.

Аналёгічны орнамэнт маюць часам пласьцінчатыя вузкія бранзалеты, яшчэ болей пашыраныя сярод беларускіх старажытнасьцяй, і зьвязаныя, пэўна з усходнімі тыпамі ня толькі рысункамі сваіх дэкорацыйных аздоб, а таксама і агульнай формай[3]. Сярод усходніх старажытнасьцяй бранзалеты такога тыпу нярэдка канчаюцца зьвярынымі галоўкамі; аналёгічны прыём мы знаходзім часам і ў беларускіх знаходках, дзе канцы выяўляюць сабою модыфікацыі зьмяіных галовак, то болей грубыя як мы гэта бачым у адпаведных прадметах Віленскага Музэю[4], — то болей дакаднае апрацоўкі, — галоўным чынам у асобных знаходках паўночна-заходняе Беларусі[5] і ў Люцынскім магільніку[6]. У гэтых выпадках геомэтрычная орнамэнтыка самых бранзалетаў таксама мае тэндэнцыю пераймаць да вядомае ступені характар рысунку зьмяінае лускі; так, напрыклад, адзін з людвікаўскіх бранзалетаў аздоблены падвойным шэрагам кропак, трыкутнікаў і крыжыкаў; у другім орнамэнт мае выгляд лускаватае сеткі, у пераплётах якой знаходзяцца паглыбленыя ромбікі з кропкамі па сярэдзінах.

На думку некаторых архэолёгаў, апрацоўка канцоў у выгляд-

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 134, 135, 141.
  2. Материалы по археологии России. № 14. Табл. IX, 3–5 і мал. 23, 28.
  3. Материалы по археологии России. № 14. Табл. IX, 6–7 і мал. 29, 30, 35 і інш.
  4. Віленскі Музэй, аддзел Б, №№ 119, 130-131.
  5. Материалы по археологии России. № 4. Табл. VII, 5, 7, 12–14, 16.
  6. Материалы по археологии России. № 14. Табл. I, 7; III, 1, 4–5; мал. 31–33 на стар. 43.