Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

КУРГАННЫЯ СТАРАЖЫТНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ.

зе зьмяіных галовак сустракаецца ў беларускіх старажытнасьцях і ў некаторых вітых бранзалетах з нязлучанымі канцамі. Падобны экзэмпляр ёсьць, напрыклад, у Віленскім Музэі[1]; другі быў знойдзены ў Шкельбатах[2]. Апрацоўка канцоў, аднак, тут болей грубая, і нам здаецда, што цяжка сказаць ці ў гэтых выпадках мы запраўды маем справу з зьмяінымі галоўкамі, ці, можа, гэта хутчэй прымітыўныя конскія галоўкі ўсходняга характару. Апроч таго, для вітых бранзалетаў такая апрацоўка канцоў зьяўляецца наагул не асабліва характэрнай. Значна часьцей вітыя бранзалеты ўтвараюць зусім замкнутыя абручы з затворамі або завязкамі пры дапамозе тонкага дроту. Форма гэтая вельмі пашырана і не адзін раз сустракалася ў архэолёгічных знаходках на Віленшчыне[3], Барысаўшчыне[4], Мазыршчыне[5] у Люцынскім магільніку[6] і ў іншых мясцох; два экзэмпляры гэтага тыпу ёсьць у Віленскім Музэі[7]. Пахаджэньне яго, напэўна, таксама ўсходняе, прычым, на думку некаторых аўтараў, ён зьяўляецца вынікам перайманьня сірыйскіх шкляных бранзалетаў[8]; з нашага ўласнага пагляду, аднак, ён хутчэй мог узьнікнуць незалежна ад гэтых прадметаў, разам з аналёгічнымі па тэхніцы вітымі грыўнямі. З другога боку, не пазбаўлена, можа, падставы і думка Е. Тышкевіча, згодна якой гэтага тыпу аздобы зьяўляюцца ня толькі бранзалетамі, але таксамаі і асобным варыянтам фібул (fibula alcidia), якія служылі для злучэньня вольных канцоў шырокае верхняе адзежы, што прадзяваліся праз

  1. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 25.
  2. Материалы по археологии России. № 4. Табл. VIII, 4.
  3. “Виленскнй Вестник” з ,І 1845 г ., № 92.
  4. К. Tyszkiewicz: O kurhanach…, VI, 4. Е. Tyszkiewicz: Ваdаnіа archeologiczne, I, 5.
  5. 3авитневич: Вторая археологическая экскурсия…, стар. 60.
  6. Материалы по археологии России. № 14. Табл. ІІІ, 2.
  7. Віленскі Музэй, аддзел Б, № 149–150.
  8. Русские древности в памятніках искусства, V, 157.