Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

з іх, як, напр., Петрапаўлаўская і Сьвірская цэрквы ў Смаленску, царква Добравешчаньня ў Віцебску і Спасаўская царква ў Полацку, — як-бы папераджалі тыя спрошчаныя формы, якія зьявіліся ў пазнейшай наўгародзкай архітэктуры ХІII–XІV сталецьцяў. Што-ж датычыць самых першапачатковых смаленскіх і полацкіх будоў, дык у агульных рысах тыпы іх блізкі да першых наўгародзкіх цэркваў, што, можа, тлумачыцца аднальковым іх пахаджэнньнем ад нейкага супольнага орыгіналу. Як тыя, так і другія маюць досыць прымітыўныя формы і набліжаюцца да чыстага тыпу кубічнае царквы з трыма альтарнымі апсідамі, у якім былі вытрыманы, напрыклад, Кірылаўская царква[1], а таксама царква на Кудраўцы[2] у Кіеве і царква ў Елецкім манастыры ў Чарнігаве[3]. Часткова, у смаленскай архітэктуры ў палове XII сталецьця ласьне гэты тып зьявіўся найболей пашыраным, але ў чатырохслуповым варыянце. Асноваю яго для Смаленску маглі быць беспасрэдна кіеўскія і чарнігаўскія шасьціслуповыя будовы; але ў той час як у апошніх заставалася яшчэ досыць многа чыста бізантыцкае складанасьці, ня толькі ў апрацоўцы агульнага цэлага, але і ў композыцыі самага пляну, часамі вытрыманага ў пяцікумпаловым тыпе як, напрыклад, у чарнігаўскай Спасаўскай катэдры пачатку XI ст., — у архітэктуры смаленскай, дзе тыпы пераймаліся знадворку, але выконваліся мясцовымі сіламі і ў варунках рознастайных уплываў, асноўныя бізантыцкія формы набылі большую прастату і яснасьць, узоры чаго і былі часткова потым скарыстаны ў творчасьці наўгародзкіх і пскоўскіх майстроў эпохі росквіту. Крыху пазьней, з другой паловы XII сталецьця, ня толькі Смаленск, але таксама Віцебск і Полацак, разам пайшлі па гэтым шляху спрашчэньня ў аснове сваёй бізантыцкіх архітэктурных форм, прычым якраз у апошніх местах утварыліся бадай што найболей орыгінальныя і закончаныя ўзоры такіх пераробленых і спрошчаных конструкцый.

Тут выяўляецца, аднак, істотная розьніца паміж самым характарам гэтага процэсу з аднаго боку у Смаленскай і з другога — у Полацкай Беларусі. Смаленскае княства часьцей падтрымлівала з Кіевам добрасуседзкія адносіны, і нават пасьля канчатковага выдзяленьня са складу Кіеўскае дзяржавы мела з ёю (напрыклад у часы Расьціслава Мсьціславіча, 1125–1159, на якія прыпадае пэрыод найболей інтэнсыўнага будаўніцтва ў Смаленску) блізкую і сталую экономічную і політычную сувязь. Граючы важную ролю ў політычным жыцьці ўжо аслабелага і блізкага да заняпаду Кіева, Смаленск падлягаў у той самы час

  1. В. Січинський: Архітектура старокнязівськоі доби. Прага, 1926. Рыс. № 17.
  2. Ibidiem, рыс. № 19.
  3. Ibidiem, рыс. № 24.