Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.


Плян Спасаўскае царквы 1141 г. (якую часам завуць „Вялікім Барысаглебскім храмам”) быў укладзены ў 1908 годзе надасланай Маскоўскім Архэолёгічным Т-вам камісіяй у складзе архітэктароў: В. А. Папова, А. М. Гуржыенка і В. В. Шэйнмана[1]. З гэтага пляну відаць, што яна належала да чыстага кубічнага тыпу, і ў аснове сваёй мела выгляд крыху выцягнутага простакутніка з трыма паўкруглымі апсідамі з усходняга боку, з якіх асяродкавая была ў два разы шырэй за бакавыя, і значна болей высоўвалася наперад да ўсходу. Нутраны лад царквы меў шасьціслуповую конструкцыю; заходняя пара слупоў падтрымлівала, мабыць, хоры і ў кожным выпадку служыла для аддзяленьня прытвору ад асяродкавае часткі, аб чым сьведчыць і самая форма слупоў, выцягнутых у разрэзе ў папярочным кірунку;

  1. Орловский, ор. сіt., стар. 297; самы плян на стар. 300.