Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

БАРЫСАГЛЕБСКАЯ ЦАРКВА НА СЬМЯДЫНІ.


У агульных рысах конструкцыя гэтай царквы і тэхніка яе пабудовы былі падобны да Спасаўскай. У абодвых выпадках муры былі складзены з буйных цагляных плітак памерамі ў 244x111x38 mm., 288x188x38 mm. і 316x188x38 mm., якія замацоўваліся тоўстымі пластамі надзвычайна моцнага цэмэнту. Асаблівасьцю гэтых цаглін зьяўляюцца шматлікія знакі розных рысункаў, рэльефныя на кантох і выціснутыя на паверхні[1]. Аналёгічныя знакі сустракаюцца таксама і ў іншых смаленскіх будынках XII сталецьця, прычым тлумачацца яны, звычайна, або як вотыўныя знакі тых асоб, што ахвяроўвалі цэглу, або як фабрычныя знакі[2]. Першае дапушчэньне здаецца нам болей праўдападобным; з аднаго боку ім лягчэй тлумачыцца тое, што колькасць знакаў робіцца ўсё большай у меры набліжэньня да альтарнае часткі царквы; падругое — мала магчыма, каб у XII сталецьці маглі існаваць спэцыяльныя цагляныя гуты ў такім значным ліку, як гэта сьведчыла-б у такім выпадку рознастайнасьць цагляных знакаў, колькасьць паасобных рысункаў у якіх дасягае да 150. Хутчэй за ўсё ў часе будаўнічых прац на Сьмядыні як групамі ахвяравацеляў, так, можа, і паасобнымі пэрсонамі былі організаваны часовыя дробныя майстэрні для вырабу цэглы, кожная з якіх ставіла на цэглу свайго вырабу спэцыяльны знак; гэтыя знакі, аднак, ня мелі характару чыстых гутавых знакаў, бо яны надаваліся далёка ня ўсім цаглінам. Што датычыць самых рысункаў, дык тут, як мы ўжо зазначалі, наглядаецца вялікая рознастайнасьць; знакі на паверхні цаглін складаюцца пераважна з кругоў або эліпсаў з упісанымі ў іх крыжамі, трыкутнікамі, зоркамі і іншымі фігурамі; рэльефныя знакі на кантох часта маюць від літар, але сустракаюцца таксама і іншыя формы. Пахаджэньне ўсіх гэтых рысункаў вызначыць з пэўнасьцю досыць цяжка. У Беларусі аналёгічныя мотывы сустракаюцца на днішчах пахавальных гаршчкоў з дахрысьціянскіх кургановых пахаваньняў[3], а крыху пазней,

  1. Гл. малюнкі ў Орловского, ор. сіt., стар. 294.
  2. Пар., напр., думку Н. Н. Никитина: ibidiem, стар. 295.
  3. Гл. „Труды Московского Археологического О-ва”, т. І, вып. 2, М. 1867, табл. VIII– IX. А. Котляревский (Ibidiem, 248) разглядае гэтыя знакі ў якасьці дамовых знакаў уласнасьці, або фабрычных знакаў, лічачы, што яны маглі азначаць пачатковыя літары імён у рунічным напісаньні. Michelson, аднак, не згаджаецца з рунічным іх тлумачэньнем. („Dіе Hausmarke”, 1853, стар. 4).