Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

каля X сталецьця, у так званых „драгічынскіх плембах”[1]; некаторыя з гэтых мотываў, аднак, як, напрыклад, свастычны крыж, круг з упісаным у яго крыжом накшталт кола, аналёгічнае кола, але з трыма сьпіцамі, якар, і інш. — зьяўляюцца мотывамі, настолькі ўсеагульнымі і пашыранымі, што зробленыя намі набліжэньні, зразумела, зусім не высьвятляюць іх бясспрэчных крыніц.

Пераходзячы да архітэктурнай конструкцыі малой сьмядынскай царквы, трэба адзначыць, што ў параўнаньні да Спасаўскай, яна пры ўсім сваім падабенстве выяўляе значна большую прастату як самае тэхнікі, так і архітэктурных форм. Розьніца тэхнічных прыёмаў выяўляецца асабліва ясна ў конструкцыі фундаменту: у той час як асноваю для Спасаўскае царквы зьяўляецца тоўсты пласт бутавага каменьня[2], царква Барыса і Глеба пабудавана была на драўляных трамах, пакладзеных беспасрэдна на грунт[3]; з цягам часу трамы гэтыя, зразумела, струхнелі, з прычыны чаго ў руінах царквы мы наглядаем пэўнае асяданьне як цаглянае падлогі і сьцен, так і нутраных слупоў[4].

Па характары пляну Барысаглебская царква, разам са Спасаўскай, належала да аднолькавага кубічнага тыпу з трыма альтарнымі паўкружынамі. Аднак, у некаторых дэталях у ёй нагляда-

  1. Гл. Авенариус. Дрогичин Надбужский, у „Материалах по археологии России”, № 4. Таксама ў „Трудах Московского Археологического О-ва”, т. I, вып. 2, стар. 116–122.
  2. Смоленская старина, вып. I, стар. 292–293, 296.
  3. Е. Клетнова. О раскопках на Смядыни, стар. 6.
  4. Ibidiem, стар. 4 і 6.