Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў СМАЛЕНСКУ.

царквы Добравешчаньня на Мячыне 1179 г. Характар альтарных апсід, якія тут крыху паніжаны ў параўнаньні да агульнае вышыні кубу, таксама мае вядомае дачыненьне да наўгародзкіх пазьнейшых сыстэм. У большасьці наўгародзкіх будынкаў XII сталецьця вышыня апсід амаль што аднолькава з вышынёю муроў, і ў кожным выпадку ў першапачатковай конструкцыі апсіды даходзілі да асноў закамар, як напр. у Мікольскім, або ў Юраўскім саборы, калі судзіць па захаваных да цяперашняга часу арках; у некаторыхжа будынках, як напр. у царкве Нараджэньня ў Антонавым манастыры, апсіды былі нават яшчэ крыху вышэй. Пачынаючы з тэй-жа царквы Добравешчаньня на Мячыне, наглядаецца паступовае паніжэньне апсід, але, галоўным чынам, бакавых, якое ў XII сталецьці знаходзіць сабе найболей яскравае выяўленьне ў царкве Тамаша апостала 1196 г.; агульнае-ж паніжэньне апсід, у сувязі, мабыць, з іншаю сыстэмаю пакрыцьця, робіцца характэрным для наўгародзкага будаўніцтва толькі пачынаючы з XIV сталецьця. Такім чынам, у гэтых адносінах смаленская Петрапаўлаўская царква як-быццам папераджае некаторыя пазьнейшыя наўгародзкія формы.

Нутраная конструкцыя царквы выяўляе тыповую сыстэму слупоў і аркавых сувязей. Як вынікае з вышэйпамянёных рэстаўрацыйных прац, першапачаткова слупы мелі крыжападобную ў разрэзе форму, аналёгічна сьмядынскім будовам, рэшткі чаго знойдзены ў падмуроўках пад сучаснай падлогай; пазьней яны былі сточаны ў дольніх частках, так што ў цяперашні час нанізе заходнія маюць прадоўжна-абкруглую форму, і толькі на вышыні каля чатырох мэтраў пераходзяць у асноўную крыжападобную, усходнія-ж набылі ў разрэзе від выцягнутых па восі будынку простакутнікаў. Ад заходніх слупоў, на тэй самай прыблізна вышыні, дзе пачынаюцца першапачатковыя нясточаныя іх часткі, перакінуты да муроў паўцыркульныя аркавыя скляпеньні, прычым у прамежках паміж слупамі і бакавымі мурамі над гэтымі скляпеньнямі да самага верху будынку ідуць усьцяжныя сьценкі, што аддзяляюць гінэкей. Аркі, перакінутыя да заходняга муру, падтрымліваюць пакладзеныя на іх хоры. Усходы на хоры прароблены ў сярэдзіне надзвычайна тоўстага заходняга муру, дзе між іншым можна бачыць цагліны са знакамі, зусім падобнымі да сьмядынскіх. Усходнія слупы таксама злучаны з мурамі перакінутымі да іх паўцыркульнымі аркамі, прычым на ўсходзе аркі гэтыя, утвараючы праходы між паасобнымі часткамі альтара, ляжаць вельмі нізка, над імі-ж знаходзяцца сьценкі, якія аддзяляюць асяродкавую апсіду ад бакавых; з паўднёвага і паўночнага бакоў яны знаходзяцца значна вышэй, адчыняючы малыя апсіды ў бакавыя нэфы. Зьверху слупы злучаюцца між сабой паўцыркульнымі падпорнымі аркамі, на якіх ля-