Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/13

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

«А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маучком стаялі у нейкай думе»

або:

«А елкі хмурымі крыжамі
Высока у небе выдзялялісь
Таемна з хвоямі шапталісь
Зауседы смутныя, бы удовы
Яны найбольш адны стаялі
І так маркотна пазіралі
Іх задуменныя галовы…

або:

«Эх луг шырокі. Як жывы ты
Праменьнем сонейка заліты
Стаіш у мяне перад вачыма
Ты міл і смутны, як радзіма,
Як наша ціхая старонка,
Дзе смагі сіняя пяленка
У летні час дымком зьвісае
І даль задумай спавівае».

Але й народны гумар беларуса, які не дазволіу зусім згінуць беларусу ад векавое пакуты, таксама адзначан паэтай. Гэты гумар найлепш вызначаецца у тых мясцох паэмы, дзе паэта у жартлівых тонах апісвае асобныя здарэньні свайго жыцьця (Дзядька—Кухар, Начаткі, Дзядзька у Вільні).

Галоунае жаданьне беларуса аб сваей уласнай зямліцы якая звольніла-б яго, ад необходнасьці служыць пану, аслабаніла-б яго ад панскіх зьдекау, ляжыць у ідэі самае паэмы.

Апрача гэтага уся паэма складзена з асобных жанравых малюнкау з жыцьця беларускага селяніна, якія апісаны так падрабязгова і з такім мастацтвам,