Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Для служэньня Богу ў скініі Майсей вызначыў свайго брата Аарона, як галоўнага сьвяшчэньніка, або першасьвяшчэньніка. Сыноў Аарона ён прыдзяліў да скініі, як сьвяшчэньнікаў, а насіць скінію і служыць пры ёй вызначыў усіх патомкаў Левія, сына Якавага. Гэтыя чалі звацца лявітамі.
Скінія складалася з дзьвёх частак: сьвяцілішча і сьвятое сьвятых. Яна была абкружана з усіх бакоў асобным дваром. У двары стаяў аўтар ахвярапрынашеньняў, на якім прыносілі ахвяры падтрымлівалі незгасаўшы агонь. У сьвяцілішчы, куды мелі права ўваходзіць толькі сьвяшчэньнікі, стаяў стол з 12 сьвятымі хлебамі, сямісьвечнік, які гарэў заўсёды, і аўтар кадзільны для курэньня ладану. Часьць скініі за сьвяцілішчам, якая аддзялялася ад яго завесаю, і куды меў право ўваходзіць толькі першасьвяшчэньнік (адзін раз у год), называлася сьвятое сьвятых. Тут знаходзілася галоўная сьвятыня яўрэяў — каўчэг завету. У каўчэзе знаходзіліся скрыжалі завету, судзіна з маннаю і пазьней — посах Аарона.

Вандраваньне яўрэяў па пустыні.

Дарога яўрэяў ад Чырвонага мора йшла па дзікай, бясплоднай пустыні. Калі вышлі запасы вады, хлеба і мяса, народ пачаў наракаць на Майсея. Майсей зьвярнуўся з малітваю аб помачы да Бога. І вось увечары ўся мясцовасьць каля лягеру пакрылася зграямі перапёлак, а раніцай наступнага дня — нейкімі белымі крупінкамі: гэта была «манна», якая служыла яўрэям штодзенным хлебам да самага ўваходу ў Зямлю Абяцаную. Удзень яе нельга было знайсьці: яна растоплівалася ад праменьняў сонца. Яе можна было малоць, таўчы і варыць. Каб дастаць вады, Майсей, па загаду Божаму, ударыў посахам па скале, і з яе пацякла вада.
Так дзіўна прамышляў Бог аб Сваім народзе ў пустыні: даваў яму яду і пітво і памагаў у барацьбе з ворагамі — суседнімі плямёнамі, якія насялялі гэты край. Апрача таго, праз усю падарожу адзеньне яўрэяў не старэла і ногі ня пухлі.