Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця. Такія павадыры называліся судзьдзямі. Усіх судзьдзяў было ў яўрэяў 14.

Апошнім судзьдзёю быў прарок Самуіл. Ён кіраваў народам 40 гадоў. Пад старасьць Самуіл перадаў уладу двом сваім сыном, але яны судзілі несправядліва і бралі хабары. Тады яўрэі сталі прасіць Самуіла, каб ён паставіў над імі цара. Самуіл памаліўся Богу, і Бог сказаў яму: „Прыдзе да цябе заўтра чалавек, якога ты і памажаш на цара свайму народу“.

Саул, першы цар яўрэйскі.

У аднаго яўрэя, катораму імя было Кіс, прапалі працоўныя асьліцы, і ён паслаў сына свайго Саула і слугу шукаць іх. Слуга парадзіў запытацца ў прарока Самуіла, дзе шукаць загінуўшае. Самуіл урачыста, з вялікаю пашанаю спаткаў Саула. На другі дзень Самуіл выйшаў з Саулам за места і тутака, калі слуга падаўся трохі ўперад, памазаў Саула на царства. Адначасна з гэтым Дух Божы зыйшоў на Саула.

Хутка пасьля тайнага памазаньня Саула, Самуіл склікаў усіх яўрэяў дзеля ўрачыстага абраньня цара. Кінулі жэрабя. Жэрабя ўпала на Саула. Большасьць прызнала яго сваім царом і паднясла яму гасьцінцы.

Заснаваньне яўрэямі царскае ўлады вельмі занепаікола суседнія народы. Яны пачалі рабіць напады на зямлю яўрэяў. Саул сабраў сільнае войска, і рабіў удачныя паходы супроць ворагаў. Але слава Саула хутка памеркла.

Адноўчы перад бітваю Саул зьбіраўся прынясьці ахвяру Богу. На гэтую ўрачыстасьць абяцаў прыбыць і Самуіл. Саул чакаў яго сем дзён, але Самуіл ня прыходзіў. Тады Саул сам, без сьвяшчэньніка, яшчэ да прызначанага Самуілам сроку, прынёс ахвяру Богу. Гэтым Саул нарушыў закон дзеля таго, што ён ня меў правоў сьвяшчэньніка. Калі прыйшоў Самуіл, ён зрабіў моцны закід Саулу за тое, што „ня споўніў загаду Божага“, і абвясьціў, што за непаслухмянасьць патомства Саула не атрымае ў насьледзтва яго царства.