Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/43

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

насьці аднаго і другога вызнаньня. Аднак, відаць, каталіцызм у Полацкай зямлі меў нязначнае пашырэньне. Калі Сьцяпан Баторы узяў Полацак у маскоўцаў, то на усёй Полацкай зямлі ня было ніводнае каталіцкае царквы: яны або былі зруйнаваны ў часы маскоўскае окупацыі, або існаваньне іх спынілася з прычыны адсутнасьці парахіян (аб гэтым больш дакладна можна даведацца ў першым томе "Віцебскае Старасьветчыны", стар. 602). У кожным разе, у Полацкай зямлі канца XV і пачатку XVІ сталецьця ня было ніякага рэлігійнага антагонізму.