рэалізмам“. Гэта формула ў інакшым крыху выглядзе была калісьці высунута на Украіне Хвылёвым. У Пушчы гэта „сучаснасьць“ выглядае так:
Жыцьцё! |
Вось куды прышоў Язэп Пушча! І ня толькі lа гэтага прышоў. Прышоў ён і да таго, што ў яго апошнім зборніку толькі 3—4 вершыкі заслугоўваюць увагі па сваёй мастацкай форме, а рэшта — гэта толькі „фальш камэртонаў“, якой так баіцца Пушча. Нездарма-ж кажуць: „дзе хто лятае, той там і сядзе“, так вось і з Пушчам здарылася.
„Фальш камэртонаў“ — гэта лёс ня толькі Пушчы. Параўнайце творчасьць Кузьмы Чорнага пачатку 1925 году з яго творамі канца гэтага году. Жывы энтузыязм будаўніцтва, творчы ўздым замяняюцца на нікчэмнае калупаньне ўнутры сваёй псыхікі і бясконцае, бязмэтнае блуканьне ў цеснай клетцы свайго індывідуальнага сьвету. І заместа „жалез-