Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

Шчыра кажучы, імя Ван-Чжао-Цзюн (жанчыны з кітайскай гісторыі, па тлумачэньні Дубоўкі) ужыта тут ня зусім дарэчы (нам гісторыя гэта таксама трошкі вядома), а проста для таго, каб паказаць, што аўтар „шыбка граматны“. І ад усіх твораў Дубоўкі павявае гэтаю „граматнасьцю“.

На многіх літаратурных вечарох прыходзіцца чытаць гэткія запіскі:

„Каб зразумець творы Дубоўкі, трэба мець вышэйшую адукацыю“.

Чамусьці здаецца, што і вышэйшая адукацыя тут мала дапаможа.

Дайлідзіць духу трыкліні… —

вось вобраз лексыкону Дубоўкі. Выкапваць такія словы, якія нідзе ўжо ня ўжываюцца, мёртвыя словы, альбо выдумляць новыя, якіх ніколі ніхто не зразумее, — у гэтым з Дубоўкам мала хто можа спрачацца. Але што Дубоўку да гэтага? Ён поэта, а —

кто разберет — чорт ногу сломит
в смешной поэтовой душе —

так піша Дубоўка… ці то Анатоль Марыенгоф.

Бадай што ня прыходзіцца спыняцца на творчасьці З. Бядулі. Гэты поэта ў працягу 15 год сваёй працы столькі блытаўся паміж рознымі стылямі, станамі і напрамкамі, што наўрад ці можна