мастацкіх і іншых якасьцях гэтага вершу, мы дазволім сабе прывесьці яго ўвесь:
Пад зорамі палац — як той антычны жрэц; |
Як яны хварэюць і што гэта за таемныя чатыры браты, невядома, бо на гэтым верш канчаецца, поэта далейшых тлумачэньняў ня робіць, дык ня будзем і мы дакапвацца да сутнасьці гэтай даволі дзікай алегорыі. У гэтым нязграбным вершыку зьвяртаюць на сябе ўвагу распачлівыя настроі поэты — яго халодная душа, яго скалечанае сэрца; хварэньне за долю краіны (краіна, паміж іншым, жыве незалежным ад Пушчы жыцьцём і за яе долю пакуль што хварэць ня прыходзіцца), нарэшце, вобраз зруйнаванага палацу і настроі