Старонка:Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжа размовы беларуска-англіцкіе.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

высьцерэгацца усякіх сварак і спорак с таварышамі падарожы, або службай карабельнай, а каліб што такое здарылося, жаліцца трэба карабельнаму камісару, а калі-б гэто не памагло, то самому капітану. Калі-б што якое здарылося, у дарозе, то трэба не адкладаючы, па прыездзе у Амэрыку пісаць аб гэтым да Таварыства Апекі над Эмігрантамі іу Варшаву, або у Вільню, акуратна апісываючы усю прыгоду падаючы прозвішчы сьведкоў.

На кожным караблі ёсць доктар і аптэка. На прыпадак хваробы трэба аб гэтым памятаць. Ані доктару, ані за лекарствы плаціць ня трэба. На усіх лепшых караблёх ёсць каюты з лазьнямі і ваннамі. З гэткай лазьні у часе дарогі павінен карыстаць кожны, хто рупіцца аб сваім здароўі і чыстаце. Большые грошы лепей за ўсё аддаваць на сховы капітану карабля у запечатаным канвэрці. У канцы, хто умее чытаць, заместа маркоціцца цэлымі днямі і пазіхаць, ніхай лепей выучыцца мовы таго краю, у каторы едзе. Прыложэные да гэтаго размовы беларуска-англіцкіе для тых што едуць у Паўночную Амэрыку могуць да гэтаго прыдацца. Хто здужае за час падарожы навучыцца на памяць выпісаные тут словы, таму лягчей будзе прыехаўшы у новую старонку.


III.

Прыезд у Амэрыку. Першые крокі.

Кожны эмігрант, каторы прыежджае у Паўночную Амэрыку, пакуль дастане пазваленьне высесць на берэг, па­вінен прайсці розные формальнасьці. Парадкі гэтых фармальнасьцей часта перэменяюцца. Цяпер там вось гэткіе парадкі: