Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

дае соцыялізм (як пераконвалі народнікі, старонна тлумачачы адно пісьмо Маркса), то ўсё-ткі не даволі рашуча выказаўся супроць гэтай недарэчнасьці. Праўда, што расійскую грамаду Маркс ведаў толькі такой, якой яе паказвалі народнікі, а тут яна была падобна да чаго хаця, толькі не да сапраўднай расійскай грамады.

Тым часам народніцкі рух трапіў зусім у тупік. Да сярэдзіны 70-х гадоў ён усе надзеі пакладаў на селяніна, - той іх не апраўдаў. Пераход да тэрору, па існасьці, дапушчаў надзеі на буржуазію, якая павінна была падтрымліваць тэрорыстых. Але буржуазія пахавалася ў кусты бадай уся чыста пасьля 1 сакавіка. Ніякай грамадзкай клясы, здольнай падтрымаць рэволюцыю, народнікі, з іх пункту погляду, болей ня бачылі. Праўда, Халтурына і яго таварышоў нельга было ня бачыць, але што-ж з гэтага! Капіталізму ў Расіі няма, пролетарыяту быць ня можа, што можа даць рэволюцыі рабочы?

Відочна, што трэба было ўзяць быка за рогі і пераглядзець пытаньне - ці сапраўды ў Расіі капіталізму няма і пролетарыяту быць ня можа? Адважным чалавекам, які ўзяўся за гэты асноўны камень народніцтва і паспрабаваў яго перавярнуць, быў Георг Валенцінавіч Плеханов (1857-1918).

Знаёмы нам прамоўца на Казанскай плошчы 6 сьнежня 1876 г., потым рэдактар органу рэволюцыйнага народніцтва «Зямлі і Волі» Плеханов не пайшоу за тэрорыстычнай меншасьцю зямлявольцаў, і пасьля Варонескага зьезду організаваў «Чорны Перадзел» (гл. стар. 154). Прапагандысты ўжо тады быў у ім, больш дужы, чым рэволюцыянер-баец; пазьней, у часе рэволюцыі 1905 году, гэта выявілася яшчэ больш яскрава. Але пропагандысты Плеханов быў выключнай сілы: гэта быў самы разумны, самы адукаваны і самы таленавіты расійскі публіцысты канца ХІХ-га веку. Няўдача «Чорнага перадзелу»,-пропаганда якога сярод сялянства мела яшчэ меней посьпеху, як «хаджэньне ў народ» на дзесяць год раней, прывяла к таму, што Плеханов паехаў заграніцу. Тут ён тварам к твару ўбачыў эўропэйскі рабочы рух. Вот яна дзе, тая маса, на якую можа аперціся політычная рэволюцыя! Але, кажуць, у нас нічога падобнага няма і быць ня можа. Ці праўда гэта? Успаміны, - Плеханов быў адзін з самых актыўных працаўнікоў пецярбурскага пролетарыяту сярэдзіны 70-х гадоў, - падказвалі нібы іншае. І ўжо тады, як ён сам піша ў сваіх успамнах аб пецярбурскім рабочым руху, у яго ўзьнікла сумненьне наконт грамады. Блізкае знаёмства з марксыцкай літаратурай у аўтэнтыку, на месцы, яшчэ больш узмацніла гэтае сумненьне. Плеханов сабраў увесь статыстычны матэрыял, які тады быў, падышоў да яго з сапраўдным, навуковым марксыцкім мэтодам і прышоў да перакананьня, што капіталізм можа зрабіцца і зробіцца поўнаўладным гаспадаром Расіі». Дасьледзіў таксама грамаду - і знайшоў, што «спадзявацца на яе далейшае самастойнае разьвіцьцё таксама дзіўна, як дзіўна спадзя-