Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/134

Старонка праверана

рацыйнага шоку» дае Марковін: хворы 51 году гангрэнай лёгкага памёр раптоўна на стале перад самай опэрацыяй. Пра выпадкі сьмерці ад наркозу я ўжо гаварыў раней.

Трэба зазначыць, што аўтары з вялікім матэрыялам паведамляюць пра пэўны процант выпадкаў, дзе прычына сьмерці застаецца нявыразнай нават пры аўтопсіі. Асабліва сярод «нечаканых» сьмярцей (судова-мэдычных ускрыцьцяў) вялікай зьяўляецца група выпадкаў, дзе і ўскрыцьцё нічога не дае. Напрыклад, у Марковіна на 406 выпадкаў такіх было 4, г. зн. 1 проц. Пэтрэн[1] гаворыць пра 12 такіх нявысьветленых нават на аўтопсіі выпадкаў (на 619 сьмярцей гэта дасьць 2 проц.). Штых на 937 сьмярцей налічвае 29 такіх выпадкаў, г. зн. 3 проц. Кожны хірург падцьвердзіць наяўнасьць такіх выпадкаў у сваёй асабістай практыцы.

Папярэдні аналіз, які высьвятляе нам прычыны сьмерці, яшчэ не дае адказу на пытаньне — у якой меры сама опэрацыя зьяўляецца фактарам хірургічнай сьмяротнасьці. Адказаць на гэта пытаньне вельмі цяжка, бо яно само ў сваю чаргу можа быць падзелена на два пытаньні: 1) ці зьяўляюцца прычынай сьмерці хворага опэрацыя як такая і 2) ці зьяўляецца гэтай прычынай памылкова ці няправільна зробленая опэрацыя? Адказ аскладняецца яшчэ адным момантам — аб якім захворваньні і аб якіх опэрацыях ідзе гутарка.

Пэтрэн, напрыклад, падзяляе опэрацыі так:

  1. опэрацыі з прычыны вострых інфэкцый у жываце;
  2. " " " іншых інфэкцый;
  3. " " " вострых неінфэкцыйных станаў;
  4. " " " злаякасных пухлін;
  5. " " " іншых хронічных хвароб.

Вазьнясенскі падзяляе свае опэрацыі на:

  1. опэрацыі пры вострых траўмах:
  2. " наогул пры безадкладных выпадках;
  3. так званыя «пробныя» опэрацыі;
  4. усю астатнюю масу опэрацый ён азначае, як «мірныя».

Мяне не задавальняе гэты падзел, бо шмат якія — не безадкладныя выпадкі — ня менш цяжкія і небясьпечныя, чым выпадкі безадкладнай хірургіі. Мне здаецца, што асноўны момант ляжыць у стане хворага, як такім. Я ня думаю, каб мой падзел быў зусім здавальняючы, але ён, мне здаецца, адпавядае клінічнаму крытэрыю. Я адрозьніваю выпадкі запушчаныя, цяжкія і іншыя, зразумела, падзяляючы іх у той-жа час на экстрэнныя і няэкст-

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén