Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/5

Старонка праверана
ПРАДМОВА.

Вынікі нашай мэдычнай работы павінны быць перагледжаны з пункту гледжаньня іх соцыяльнай каштоўнасьці і карыснасьці.

Даны нарыс і становіць сабою спробу іменна ў гэтым кірунку. Паколькі такая работа зьяўляецца спробай ў параўнаўча новай галіне, - я надаю ёй толькі вядомае значэньне і выпускаю ў сьвет, ня гледзячы на рад мне самому ясных недахопаў.

Аўтар.