Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/65

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

скую літэратуру і тэатр даўгім радам цэнных паэтычных драмаў. Маляры Вэляскéз і Мурыльё лічацца аднымі з найлепшых у сваёй галіне мастацтва. Але інквізіцыя памалу здушыла і гэты духоўны расцьвéт; усё насяле́ньне гэтак угразла ў сонным гультайстве і нявуцтве, што проста трудна паверыць. Каля 1700 г. ўва ўсёй Гішпаніі ня было эдукаванага доктара, але затое было там аж 9000 мужчынскіх манастыроў, добра абстаўленых і надзе́леных, — жаноцкіх-жа манастыроў было яшчэ больш. Затое ўсякую працу, вымагаючую якое-небудзь вышэйшае эдукацыі і інтэлігенцыі, выпаўнялі чужазе́мцы. Два апошнія Габсбургі: Піліп IV і Кароль II — з іх недалужнасьцяй і зводным, забабонным клерыкалізмам прадстаўляюць вернае адбіцьцё і сымболь упадку ўсяе монархіі. Пры іх Гішпанцы страцілі і сваю даўнейшую ваяцкую славу.

У 1640 г. Португалія скінула з сябé ненавіснае ярмо Гішпанцаў і абвесьціла сябе незалежным гаспадарствам пад уладаю дому Браганца. А Францыя бязкарна захапляла адну па аднэй гішпанскія прыгранічныя провінцыі, і толькі зайздрасьць іншых гаспадарстваў стрымала яе ад далейшых захватаў.

§ 8. Гугеноцкія войны і Гэнрык IV францускі[1].

1. Францішк I (1515—1547) і Гэнрык II (1547—1559). Наступнік Людвіка XII, Францішк I, што здабыў Мілян, вый-

  1. Дом Валюа ў пэрыодзе рэформацыі.
    Францішк I (патомак Піліпа V францускага).
    |
    Гэнрык II
    ____________
    Францішк II Кароль IX Гэнрык III

    Гізы

    Кляўдуш дэ Гіз
    _____________________
    1. Францішк 2. Марыя, замужам за Якубам V, Шкотляндзкім 3. Кароль кардынал Лётарынскі
    ___________________
    1. Гэнрык 2. Кароль дэ Мэсн 3. Людвік, кардынал
    |
    Марыя Стюарт

    Бурбоны
    Кароль Бурбон, кн. Вандомскі
    (патомак Робэрта, другога сына Людвіка ІX, францускага)
    ________________________________________
    Антон кароль
    Наварскі
    |
    Гэнрык IV, кароль
    Францускі
    |
    Людвік XIII

    Кароль кардынал

    Людвік, кн. Кондэ
    |
    Гэнрык, кн. Кондэ