Старонка:Сынок! (1895).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

„Ня быў сыну г͆рехъ вялѝки,
„Кабъ бацькоў іонъ ня даканаў
„И самъ марна ня прапаў“…

∗     ∗

Прошло ящѐ г͆адкоў тры,
Бацька стаў саўсимъ стары,
Ня ма̀я жаднай мочы,
А сынокъ робиць што хоче:
Пакраў зъ кубла бацькамъ г͆роши,
Валачѐ къ жыду дабра ношы,
У г͆арелку — уляг͆а̀я,
Старыхъ зъ хаты выг͆аняя;
На конѣцъ и ажаніўся,
Бацька̀мъ наватъ ня скланіўся,
Заняў силой г͆аспадарку,
Родзичамъ даѣ па карку
И думаѣ сабѣ: „што за Бог͆ъ!
„Кали я усіо тоя зрабиць могъ?!
„Мусиць Бог͆а ня машъ,
„Хоць учыць духоўны нашъ?“…
..............
А нявѣстка? Крый жа Божа!
Прыкра Цѣщамъ сколька можа:
Ціоплай стравы ня дасьць ни коли,
Ани хлеба имъ давали,
Г͆рызѣ ціонгля, брыдка ла̀я,
Ня абшы́я, ня абмыва̀я,
Целы мѣсяцъ адны сарочки,
Брудъ ѣсьць—хоць идзи у прочки!..
Людзи г͆о̀манъ падняли, раили ска̀ргу падаць