Старонка:Сынтэза беларускае гісторыі.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ўсе выдатнейшыя адзінкі, якія імкнуліся да палітычнае свабоды, далучаліся да польскага руху, скуль чакалі хутчэйшага вызваленьня. Пагардліва адносячыся да сялянства і мяшчанства, расейскі рэжым не даваў магчымасьці да развіцьця нашай інтэлігенцыі. Тым, што выходзілі з гэтых чыста беларускіх клясаў, не давалі працы ў краі, а высылалі ў глыбіню Расеі. У Беларусь наплывалі вялікарускія ўрадоўцы.

Змагаючыся з беларускай культурай і яе прадстаўнікамі, расейскі ўрад інстыктыўна або і сьведама разумеў самастойнасьць гэтай культуры і баяўся яе.

А запраўды, з культурнага гледзішча беларуская нацыянальнасьць — кажа паважаны аўтар — можа з гордасьцю ўспамінаць сваю мінуўшчыну. Праф. Доўнар-Запольскі вылічае вялікіх прадстаўнікоў беларускай культуры, пачынаючы ад XII ст., у галіне асьветы, літаратуры, права, над чым мы ня будзем спыняцца, бо гэтыя квэстыя есьць ведамай шырэйшаму беларускаму грамадзянству і ня толькі беларускаму. Рэлігійнае змаганьне аслабіла, праўда, разьвіцьцё самабытнай беларускай культуры, але, кажа аўтар:

”Важна тое, што беларускі народ перанес гэту пару змаганьня і ў значнай ступені гарады ды ўсе сялянства асталіся вернымі сваей нацыянальнасьці. Брацтвы далі вытрывалы прыклад змаганьня за сваю нацыянальнасьць. Яны абаранілі беларускую культуру, літаратуру, асьвету і беражна давялі нацыянальныя традыцыі, пачуцьце нацыянальнае самабытнасьці да пачатнку XIX ст., калі рэлігійная барацьба згубіла свой сэнс”.

Беларуская культура на працягу навейшай сваей гісторыі мела шмат стратаў, узбагачваючы польскую і расейскую. Касьцюшка, Сыракомля, Крашэўскі; Адам Міцкевіч /дададзём ад сябе — Дастаеўскі/ — гэта па паходжаньню Беларусы, якія працавалі на карысьць чужых культур.

Ідэя беларускага адраджэньня набрала асаблівага размаху ад 80 гадоў мін. стагодзьдзя, ня гледзячы на вялізарныя перашкоды з боку ўлады. Адрадзілася беларуская літаратура, ідэя беларускае гаспадарственнасьці. Усе гэта паказвае:

”на хывучасвць беларускай нацыянальнасьці”…

У канцы сваей працы праф. Доўнар-Запольскі, сумуючы выснавы, кажа, што гісторыя беларускага народу есьць бліскучым доказам існаваньня яго гаспадарственнай самастойнасьці, яго вырабленай стагодзьдзямі культуры, літаратуры, этнографічнай і языковай апрычонасьці. Упорыстае-ж змаганьне беларускага народу за сваю нацыянальнасьць сьведчыць аб жывучасьці, пругкасьці і здольнасьці яго да ўсебаковага разьвіцьця.