Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

9

Ворагу толькі і болей нікому
долю такую жадаю.
Бегчы часамі хацелася з дому.
Як пражыла? Ня знаю…

Кідацца мне давялося ня мала, —
да цёмнага змроку ад раньніх зарніц.
Я ўжо казала, халоднай навалай
грудзі слабелі, як сталь на агні.

Дзе-ж я магла хоць падумаць часамі,
што ўсё-ткі сапраўды лягчэй зажыву:
ведала толькі, — на сэрцы камень,
ведала толькі, — палын-траву.

Ой-жа, з мінулым ня лёгка расстацца,
ой-жа, ня лёгка вось так расказаць…
Дваццаць гадоў праляцела… Дваццаць…
................
Матчыны скроні прамыла сьляза.