Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

12

Былі часы! Разносіў вецер іскры!
Матуля добрая,
успомні тыя дні!

ўноч і ўдзень
прыносіў нам вятрыска
і страх, і дым,
і голад,
і агні…

Я помню:
раніца ліпнёвая стаяла,
разрываліся
гарматы, нібы гром.

А ў горадзе
шалёнаю навалай
разносіў плач
разьюшаны пагром.

Як расы зарою на байдане,
так на бруку выбітага шкла.
Крамы ўзломаны
ваякамі Пазнані;
сіла чорная па гораду прайшла.