Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

ДНІ ЮНАЦКІЯ


14

Вей-вецер з поўначы прынёс і раскідаў
завею сьнежную, ахутваючы горад.
У вёску дальнюю (гарэлі ў небе зоры)
пайшла нас моладзі рабочай грамада.

Прысады ўбраныя ў сярэбраны паркаль.
Дарога доўгая… Застыўшыя відалі.
Стагналі правады халодным гулам сталі.
Ільдом пакрылася шырокая рака.

За вёрст семнаццаць мы, а мо жа і далей,
ішлі ў абмен пуцінай сьнежна-сіняй.
І несьлі — хто цьвікі, хто хустку, хто гадзьньнік,
і ўсе авеены пяшчотамі на дзей.

Мінаем хаты мы… Палёў гаспадары
Прымаюць нас далёка не гасьцінна:
Даюць нам для пацехі бульбы поўасьміны, —
А мароз узводзіць белыя муры.

І крыўда і мароз у сэрцы струны рвуць;
Такое першае маё азнаямленьне:
Ішоў у вёску я — віліся лятуценьні,
Ішоў дамоў — схіліўшы галаву!