Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕКАПОМНЫЯ ПАХОДЫ
(Шлях поэмы)


Хай бяз ботаў, бяз шынэлі,
у мяцелі, сьцюжы,
дружна біліся, гарэлі,
агнявелі — здужыць!
Як штыхі ад сонца, стальлю
вочы зырка зьзялі.
Што Кастрычнік горда даў нам,
адстаялі слаўна!

На разваліны-руіны,
ўзвод за ўзводам,
выйшла армія краіны
баявым паходам!
Загаілі фабрык раны
працай дружнаю, стараннай.
Загулі былі машыны
гэтак радасна, нястрымна.

Замест патронаў — зерне!
Замест бронявіка —
трактар пераверне
хутар кулака!