Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

За прасторы, за абшары
і на межы-дрот —
Армія Чырвоная —
— Аграпаход!

Бяз працы ў голадзе гінуць
мільёны рабочых краіны.
На біржах працы
зьлёт.

Выходзіць змагацца
галодны паход!
На барыкады,
засесьці ў акопы
клічуць рабочых
Эўропы!

Труціць, як калісьці,
імкнуцца народ.
Зьбіраюцца выйсьці
ў „крыжовы паход“.

Разам з прадажным
штандарам хрыстовым
крыжам зьляжа —
„паход крыжовы“!