Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ГЕРОЙ ПРАЦЫ


Закалыхалася сырэна ў белых сецях,
узбудзіўшы раніцу зімы…
На лядзянках коўзаюцца дзеці,
як калісьці коўзаліся мы.

Аздобілі бель-сьнежаныя ўзоры
шыбіны застыўшых камяніц.
На фабрыцы
машынным звонкім хорам
кіраваў
сівенькі машыніст…

Асьнежаны бязьмежныя даліны,
Асьнежаны фабрычных труб квартал.
З шаснаццаці гадоў ён ля машыны,
з шаснаццаці за працай каратаў.

Павевам гордай радасьці ўрачыстаць
рабочы клюб прыветліва спаткаў:
— Героя працы — машыніста —
насіла моладзь на руках!..

1926 г.