Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

АДКУЛЬ І КУДЫ НА ДАРОЗЕ СЛЯДЫ

Грышка смела ўперад крочыць
Цераз рытвіны і кочкі,
Шлях балоцісты, сыры,
Крочыць Грышка, як стары.
Торбу успёр на паясніцу,
Закасаў ён нагавіцы,
Ў рукі ўзяў сукаты кій,
Як і ўсе вандраўнікі.

Хоць яму трынаццаць год,
Смелы выбраў ён паход:
Стаць сумленным чалавекам
І без бацькавай апекі.