Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/111

Гэта старонка была вычытаная

Ян Чачот.

(1797—1847).

ДА МІЛЫХ МУЖЫЧКОЎ.

Ды і я-ж вам памагу
Песеньку сьпяваці;
Ды й я-ж міжы вамі ўзрос
Пры бацьку і маці.
І мне Бог на сьвеце даў
Гора гараваці,
Штобы лепш я вас любіў
І ўмеў спагадаці.
Ой, што-ж вы напелі тут,
Ды якога дзіва!
Шкода, што на голас ваш
Старонка драмліва.
Але, як прачхнецца з сна
Гэта дабрадзейка,
Пэўна, будзе слухаць вас
Лепш, як салавейка.