Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

Арцём Дарэўскі-Вярыга.


АДАМУ КІРКОРУ.

Адаська, родны Адаська!
Як мы цешымся з цябе!
Душа твая зусім наська,
А горнеш усіх к сабе.

Мурашачка працавіта,
Хвала, брат, сіле тваей!
Як нашы у пуню жыта,
Кладзеш усё у музэй![1]

Будзь здароў! Няхай-жа пільна
Так усе робяць свае;
Няхай помняць край і Вільня,
Стараньні гэта чые.


З альбому А. Дарэўскага-Вярыгі.

I.

Беларускі дудару!
Радасна таму гаспадару,
К катораму на парог
Зашлець цябе Госпад Бог.


  1. Музэй пры Публічнай Бібліятэцы ў Вільні.