Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/66

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Толькі над Ім сапіць бычок,
З другога боку асьлячок.

Хімка з Агатай, дзьве маладзіцы,
Прынесьлі коўш галявіцы;
А Барыс стаіць пад вакном,
Дзяржыць чаўхірку з талакном;
Кузьма й Дзям’ян, два ліцьвіны,
Прынесьлі гаршчочак бацьвіны.
Прачыстая паглядае,
На ліцьвінаў наракае:
Як вы глупы, два ліцьвіны,
Ня есьць мой Хрыстос бацьвіны,
Прынясіце кашкі з малачком,
Калі не з мядовым сачком,
За то Хрыстос ласкаў будзе,
Па век вякоў не забудзе…

|}


Школьная драма.

З ІНТЭРМЭДЫІ Ў ДРАМЕ АБ ПАТРЫЯРХАХ ЯКУБУ і ЯЗЭПЕ.

(1651 г.).

Інтэрмэдыя гэтая захавалася ў рукапісу 1651 г. Напісана яна, як уступ к драме. Аўтор маець на мэце, пасьмяшыўшы публіку асобай мужыка „простай веры“, выклікаць у яе пеўнае пачуцьцё ў пытаньні, якая вера лепей. Інтэрмэдыя напісана лацінкаю і па старыннай правапісі. У ёй ch азначае гук, які мы цяпер пішам літэраю г = h; замест ż пішацца z (бяз пункта). Некаторыя месцы нячытальныя. Селянін (Iwan rusticus) і чорт (daemon) гавораць пабеларуску, а школьны слуга (aulicus) — папольску.

Iwan.Panowie, szto to za dzieło bydut’ tut dziełaci,
Czy nie swadźbu na mieyscu siom buduć ckakaci.

Aulicusадказвае, што ён ведае, але дарма ня скажа.

Iwan.Proszu ciebie, skaży mnie, miłościwyj Panie.

Aulicusзгаджаецца сказаць з умоваю, што селянін адкажа яму на пытаньне, „чаму жыды ядуць рогі казы“ (мабыць — рагатую казу).

Iwan.Baćko tak moy kazywał, ciwun wielmi zaczny
I z nauki chbubokiey, vsim mużom znaczny.