Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/68

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

kaia wiera, sobaka zieść y bies soli; staraia wiera nasza — prawda to, — da y czort że nie mołody, da taki biesu schodzi sie, modliw sia dowcho Bohu, da y żyd molit’ sie da taki biesu choditsia[1].

Aulicusкажа, што на гэты раз Іван сказаў праўду і затое зараз даведаецца, што цяпер будзе ў гэтым тэатры дзеіцца: будзе камэдыя аб сьвятым Якубу і аб яго адзінай акрасе — Язэпу, праданым сваімі братамі ў Эгіпет і пасьля імі там пазнаным.

Iwan.A czy budziet’ że czort z rohami?

Aulicusкажа, што будзе й ён, бо старацца будзе падбіць братоў на Язэпа і засмуціць яго бацьку.

Iwan.A tut chto?

Daemon.A (wo)ś ia bies sysmaticki syn.

Iwan.Idź że, czorcie, od miene do Biesa.

Daemon.Ja ciebie lublu.

Iwan.Da ia ciebie nie lublu.


„О цары Александры“.

Роман аб Александру Македонскім, пашыраны ў свой час па ўсёй Эўропе ў розных варыянтах і мясцовых апрацаваньнях, быў вядомы беларусам яшчэ ў пару царкоўна-славяншчыны. У многіх беларускіх перакладах з розных славянскіх моў і з усякімі пераробкамі і дадаткамі, ён асабліва популярны быў у нас ў 16—17 веку. Найболей чытала яго беларуская шляхта гэтага часу, лічыўшая сябе рыцарамі і знаходзіўшая ў „Александрыі“ багатую крыніцу для сваіх жаданьняў і думак аб рыцарствы.

Зьмест „Александрыі“ па розных беларускіх сьпісках гэтакі:

„Егіптяне мудріі розумеючі меру землі, розность вод’ морскіх і ряд’ небескі знаючі, то есть бег звездны̅, і теж рушане округу небеснего которіі теж’ на вес̅ (увесь) свет’ выдалі велмі шіроко узнане наук’ чернокніжскіх’. іж (што) поведают о царю іх’ же (што) был добре розумеючі в науце звездно̅, і в’ практыце цьвічоны̅ (спрактыкаваны). (О)дного часу дня некоторого, колі ему поведано, іж’ хус’ (Артаксэрксэс) цар’ перскі з моцною рукою не пріятелскою протів ему прітягнул: он’ для того не порушал ріцерства своего, а ні готовал’ сіл’ своіх: але потаемне вшол’ до особноі ковнаты (пакою) полаты своеі а взявші медніцу (міску) мосязовую наполненую воды дожчовоі,

  1. Годітся — гадзіцца.