Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

беларускае мовы ўва ўсіх земскіх урадах Вялікага Князьства, кажучы:

«а пісар земскі маець па руску ўсе лісты, выпісы і позвы пісаці, а не іншым языком і словы».

Агулам трэба сцьвярдзіць, што Статут 1588 г., апрацаваны ў зусім адменных умовах палітычнага жыцьця Вялікага Князьства, дзякуючы Льву Сапезе, аказаўся прасякнуты тым самым духам, як і Другі, сьпісаны перад вуніяй. Тутака заслугуе на ўвагу яшчэ наступны факт, каторы выразна сьведчыць аб нэгатыўных адносінах Льва Сапегі да Люблінскае вуніі. Пры выданьні Статуту 1588 г. трэба было на пачатку зьмясьціць pacta Люблінскае вуніі і іншыя пастановы, каторыя тварылі г. зв. права публічнае Вялікага Князьства. Дзеля таго аднак, што пастановы гэтыя па вуніі, як і сам пакт вуніі, былі недагодныя для Князьства, бо абмяжоўвалі яго правы, як самастойнае дзяржавы, Леў Сапега пастанавіў зусім выкінуць іх із Статуту. Некаторыя польскія гісторыкі называюць гэты паступак Сапегі «magnackim wybrykiem», што зусім было-б слушным, калі-б стаяць на пункце гледжаньня інтарэсаў Кароны. Аднак, Сапега гэтымі інтарэсамі не кіраваўся, а, ідучы на барацьбу з вуніяй 1569 г., пільна прыслухоўваўся да голасу тагачаснага беларускага грамадзянства і ў першую чаргу радзіўся з магутным радзівіллаўскім дваром, з каторым стараўся падтрымліваць найлепшыя адносіны. Маючы гэткую падпору, ён і дэцыдаваўся на гэтакае рашучае ламаньне пастановаў вуніі. Гэта ясна бачыцца з яго пісьма да Крыштофа Радзівілла з 15 ліпня 1588 г., у якім Сапега, між іншымі важнымі пытаньнямі, закранае справу выданьня Статуту, пішучы:

„Статут новы загадаў ужо друкаваць паруску; хацеў-бы яго выдаць і папольску, аднак, калі-б прышлося de verbo ad verbum яго перакладаць паводле рускіх словаў і сэнтэнцыяў, — вышла-б вельмі „niegrzecznie“, а інакш ня сьмею. Ахвотна пачуўбы рады Вашае Міласьці. Прывілеі гэтак сама ахвотна-б выдаў пры Статуце, аднак дзеля таго, што ня ўсе яны нам на руку — у адных пачатак добр, а сяродак дрэнны, у другіх сяродак добры, а пачатак і канец дрэнныя, — не магу здэцыдавацца, ці падабае выкінуць тое, што шкадлівае, ці не“.

Працай над Статутам Сапега выказаў ня толькі вялікую здольнасьць і веданьне права, але і вялікі пісьменьніцкі і красамоўчы талент. Аб апошніх пераконваюць пасьвячэньне Статуту гаспадару Жыгімонту III, зьмешчанае на пачатку статуту, і прамова Сапегі ў Сойме, надрукаваная ў тым-жа Статуце. У абедзьвюх гэтых працах Сапега выказаў шмат гэткіх высокіх думак, якія адпавядалі толькі XVIII і XIX стагодзьдзям. У пасьвячэньні Статуту гаспадару Сапега на першым месцы засьцерагае, што права ў першую чаргу зьяўляецца патрэбным пануючым асобам, каторыя павінны асабліва яго трымацца, бо ў праціўным выпадку яны зробяцца зьненавіджанымі тыранамі, падобнымі да дзікіх зьвяроў, якія патрапяць здаваляць толькі свае «грубыя зьвярыныя похаці». На пацьвярджэньне гэтае думкі Сапега кажа, што ўжо

„былі тыя часы, Найясьнейшы і Міласьцівы Гаспадару Каралю, калі ў тым зграмаджэньні а паспалітаваньні людзкім, каторае мы рэчаю паспалітаю называем, не правам якім апісаным