Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

становішчы адзінства і цэласьці народу бяз розьніцы рэлігійных перакананьняў. Яго інтэрвэнцыя сталася неабходнай, а ў першую чаргу яна выявілася ў тым, што між Сапегай і Кунцэвічам паўстала вострая полеміка. Як высокі ўрадовец, Сапега стараўся поўнасьцю выкарыстаць сваё становішча, каб стрымаць згубную дзеяльнасьць Кунцэвіча. З свайго боку Кунцэвіч, маючы падтрыманьне Жыгімонта III, езуітаў і ўсяго польскага духавенства ды грамадзянства, выступаў востра проці Сапегі.

З усей перапіскі між імі на гэтым месцы падамо ў скарочаньні знамянітае пісьмо Льва Сапегі да Кунцэвіча з 22 сакавіка 1621 г., якое вельмі добра характэрызуе становішча Сапегі ў рэлігійным пытаньні наагул, а адносна да вуніі асабліва. Тэкст пісьма гэтакі [1].

Нярад удаюся з Вашай Міласьцю ў ліставаньне і спрэчкі; аднак бачучы, як упорна трываеце Вы пры зданьню сваім і што ніякія заўвагі ня могуць Вас ад яго адвесьці, мімаволі чуюся прымушаным на беспадстаўнае пісьмо Вашае адказаці. Не пярэчу, што я сам прыкладаў стараньня каля вуніі і пакінуць яе было-б справай неразумнай, аднак ніколі мне ня прыходзіла ў думку, каб Ваша Міласьць уздумала людзей да яе прыводзіць гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбурылі і, скажу, прымусілі народ Рускі да апору і зламаньня ўчыненае яго каралеўскай Міласьці прысягі. Трудна Вам пярэчыць гэтаму, бо Вас пераконваюць пададзеныя ад іх найвышэйшым ураднікам польскім і літоўскім жалабы. Ці-ж Вам няведамы нараканьні неразважнага люду, каторыя даюцца чуць у тым, што яны прагнуць лепш быць у падданстве турэцкім, чымся цярпець гэтакі уціск веры і набажэнства свайго? Паводле Вашых слоў толькі некаторыя мніхі з эпархіі Барэцкага і Сматрыцкага спраціўляюцца вуніі. Аднак просьба, пададзеная гаспадару і каралю, не паходзе ад некалькіх манахаў, але ад усяго запарожскага войска, якое жадае, каб Барэцкага і Сматрыцкага ў іхніх эпархіях пацьвердзіць, а Вас з іншымі адсунуць. Бяда таму, хто ёсьць лёгкадумным; абставіны гэтыя зусім інакш прадстаўляюцца ў успомненых вышэй жалабах, і неразумна было-б згубным гвалтам ламаць гэтак пажаданую згоду, а гэтым самым і належную гаспадару паслухмянасьць. Вы надужыцьцём свае ўлады, кіруючыся хутчэй гультайствам і прыватнай ненавісьцю, чымся любоўю да бліжняга, супраць сьвятой волі і навет забароне Рэчыпаспалітае, былі прычынай і паджогай тых небясьпечных іскраў, каторыя ўсім нам пагражаюць пажарам ці то вельмі згубным, ці то ўсё травячым. Вы пішаце, што і палітыка мае зьверненую да іх увагу, а я дадам, што ня толькі палітыка, але і ўрад, бо з іхняе паслухмянасьці вялікшыя для краю вынікаюць карысьці, чымся з Вашае вуніі. Дзеля гэтага павінны Вы ўладу

  1. Пісьмо гэтае было напісана ў беларускай мове. Пасьля было перакладзена на польскую і расейскую мовы. Аўтар пераклаў яго з польскага тэксту, зьмешчанага ў працы Чацкага „0 Litewskich i Ruskich prawach“,— на беларускую мову, карыстаючыся сучаснай беларускай транскрыпцыяй, але пакідаючы асаблівасьці стылю Сапегі. Ці арыгінал пісьма захаваўся да нашых часоў, гэтага аўтару, нажаль, устанавіць не ўдалося.