Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

мога расійкаму аддзелу, паўстанцы, забраўшы вайсковую касу з 4000 рублёў і 50 штук стрэльбаў, пакінулі мястэчка.

Крывапралітным быў напад на мяст. Радзынь. У горад уварвалася некалькі сот паўстанцаў, узброеных, праўда, вельмі дрэнна. Яны мелі толькі 40 стрэльбаў. Ня гледзячы на гэта, ім удалася захапіць у свае рукі нават гарматы, якія былі ў мястэчку. Аднак, хутка расійскі аддзел паправіўся і адбіў паўстанцаў, якія, усе-ж такі пасьпелі захапіць з сабою гарматы. На полі бойкі засталося адзінаццаць забітых і некалькі дзесяткаў параненых паўстанцаў. Што датычыць расійцаў, дык іх страты былі большыя.

Даволі ўдачным быў напад паўстанцаў на г. Лукаў. Напад быў зроблены паўстанскім аддзелам у 350 чалавек, з якіх 50 было конных. Расійскі аддзел быў не папярэджаны, і ўсе спалі ў казармах. Гвалтоўны напад зусім дэзорганізаваў салдат, і яны ў вялікім непарадку ўцяклі з гораду, пакінуўшы на месцы каля дваццаці забітых і шмат параненых. Уцёкшы за горад, яны ўсё-ж такі хутка прышлі ў парадак і занялі загарадны манастыр. Хутка да іх падышла дапамога, і паўстанцы з вялікім уронам былі выбіты з гораду.

Мястэчка Казімеж было занята паўстанскім аддзелам, які складаўся з студэнтаў Пулаўскага Політэхнічнага Інстытуту, што быў адчынены ў І862 годзе замест скасаванага ў 1861 годзе Земляробскага Інстытуту ў Марымонце. Да студэнтаў далучылася шмат рамесьнікаў, офіцыялістых, дробнай шляхты і ўрадоўцаў ніжэйшага рангу. Былі ў паўстанскім абозе і сяляне, праўда, у невялікім ліку. Гэта, здаецца, першы выпадак далучэньня сялян да паўстаньня. Захапіўшы мястэчка, паўстанцы агаласілі ў ім уладу Народнага Жонду. Увесь час потым ішло навучаньне партызанаў вайсковай справе. У касе атраду меліся грошы, бо напад часткі атраду на пошту пад Куравам даў у рукі паўстанцаў 48.000 рублёў. Паўстанцы пратрымаліся ў Казімежы каля тыдню. З Любліна на паўстанцаў быў накіраваны моцны расійскі аддзел, які з боем ачысьціў мястэчка ад паўстанцаў.

Апроч апісаных намі, ў ноч з 22 на 23 студзеня адбылося яшчэ некалькі нападаў. Удачнымі іх ня можна назваць. Усяго ў Царстве Польскім было 144 пункты, у якіх кватэравалі расійскія аддзелы. Напады былі зроблены ў 17 мясцовасьцях. У нападах прымала ўдзел каля 4-5 тысяч паўстанцаў. Адсутнасьць добрай зброі, адсутнасьць належнага ліку кваліфікаваных камандных сіл, ваенная непадрыхтаванасьць паўстанцаў да барацьбы з рэгулярнай арміяй — усё гэта адбілася некарысна для паўстанцаў. Тым ня менш уражаньне ад нападаў было вялікае, як сярод расійцаў, так і сярод палякаў, а таксама і за межамі. Расійскім урадам адразу было абвешчана на тэрыторыі Польшчы ваеннае палажэньне. Было апублікавана ўрадавае паведамленьне аб тым, што паўстанцы ўва ўсіх мясцовасьцях пацярпелі няўдачу, што вельмі многа іх папалася ў палон, што ўсіх папаўшых у рукі ўлады