Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

будзе судзіць ваенна-палявы суд і пакарае бяз усякай літасьці. Але ніхто ня верыў офіцыйнаму паведамленьню. Хадзілі чуткі, што ў многіх мясцовасьцях паўстанцы трымаюцца, і расійскія войскі ня могуць ад іх вызваліць гарадоў і мястэчак. Усюды гаварылі, што сілы паўстанцаў вельмі вялікія, што на дапамогу паўстанцам з замежаў ідзе з арміяй Л. Мераслаўскі. Расійскі ўрад і Велепольскі заяўлялі, што праз тыдзень-другі ў Польшчы не застанецца ніводнага паўстанца. Зразумела, ніхто ў гэта ня верыў.

Памылковымі былі і павялічаныя чуткі аб моцы паўстаньня, і заявы ўраду аб яго кароткатэрміновасьці. Паўстаньне ня было такім моцным, як аб ім гаварылі, але з другога боку яно ня спынілася так хутка, як заяўляў расійскі ўрад. Паўстанцы, прымушаныя пад націскам расійскай арміі пакінуць захопленыя імі гарады і мястэчкі, схаваліся ў лясох і на працягу многіх месяцаў вялі барацьбу з расійскім царызмам.

ПАЧАТАК ПАЎСТАНЬНЯ НА БЕЛАРУСІ.

Весткі аб распачатым у Польшы паўстаньні хутка пашырыліся па Беларусі і прымусілі ўсіх схамянуцца і вырашыць свае адносіны да распачатых падзей. У самым пачатку лютага ў Вільню сабраліся дэлегаты ад белых організацый Беларусі. Яны знаходзіліся ў вельмі няпрыемным становішчы. Ня так даўно яны прысутнічалі на зьезьдзе белых у Варшаве. Там панавала перакананьне, што паўстаньня ў хуткім часе ня будзе, а калі яно і вынікне, дык белыя змогуць спыніць яго ў самым пачатку. А між тым паўстаньне ў Польшчы ўжо распачалося і ня спыняецца. Жыцьцё выкрыла памылку белых. Трэба было ўстанавіць і выявіць цяпер свае адносіны да распачатага паўстаньня. Пасьля доўгіх размоў і спрэчак белыя прышлі толькі да таго вываду, што „няшчасьце", г. зн., паўстаньне не абмяжуецца толькі тэрыторыяй Польшчы, што яно абавязкова перакінецца і на Беларусь з Літвою. Яны потым пераабралі свой Камітэт. У склад новаго Камітэту, былі абраны. Я. Гейштор, А. Аскерка, А. Еленскі, Ф. Далеўскі, І. Лапацінскі і Еранім Кеневіч. Новаму Камітэту дэлегацыя дала права шляхам зносін з Варшавай устанавіць:—удзельнічаць белым у паўстаньні, ці застацца збоку. Зрабіўшы такую вельмі разумную пастанову, белыя з чыстым сумленьнем разьехаліся па сваіх маёнтках і пачалі чакаць, што будзе далей, як разьвінуцца падзеі, якую дырэктыву яны атрымаюць з Варшавы. Я. Гейштор так піша аб настроі белых: „Выбух паўстаньня застаў нас непадрыхтаванымі і нават нязгоднымі з ім. Мы лічылі, што гэта ёсьіць часовая авантура нейкай часткі народу, але хутка стан рэчаў зьмяніўся. Зрабілася відавочным, што ў Царстве Польскім рух ахапляе ўсе пласты народу і што самы моцны наш уплыў на Літве