Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

(маецца на ўвазе Літва і Беларусь. У. І.) ня можа ўстрымаць паўстаньня".[1]

Як спаткаў паўстаньне ў Польшы Віленскі чырвоны Камітэт, няма пэўных вычэрпваючых вестак. Ю. К. Яноўскі, які дае шмат вельмі каштоўных і цікавых матар‘ялаў аб Польшчы, дае аб Беларусі гэтага часу зусім мала вестак.

Ён кажа толькі, што Беларусь, Літва і Украіна ў пачатку паўстаньня кіраваліся зусім самастойна. Народны Варшаўскі Жонд аб падзеях таго часу ў гэтых краінах ведаў толькі праз сакратароў іх пры Жондзе. У яго (Яноўскага), як сакратара Жонду, зусім мала было аб гэтых падзеях вестак і матар‘ялаў. У яго памяці засталіся толькі імёны гэрояў і мучанікаў Літвы, Беларусі і Украіны.[2] Далей Яноўскі вызначае склад Віленскага чырвонага Камітэту ў пачатку паўстаньня. Камітэт складаюць — Л. Зьвярждоўскі, Ян Козелл, З. Чэховіч, Э. Вярыга і К. Каліноўскі. Камісарам Віленскага Камітэту ад Варшаўскага Жонду зьяўляецца той самы Нестар Дюлёран,[3] зьняцьця якога так настойліва дамагалася крайняя чырвоная група Віленскага Камітэту.

Магчыма думаць, што спрэчкі ўнутры Камітэту паміж крайнімі і памяркоўнымі, а таксама і неспадзявана хуткі пачатак паўстаньня не далі Камітэту магчымасьці шырока разгарнуць сваю працу па згуртаваньню моцных аддзелаў. Адносіны паміж Варшаваю і Вільняю былі сапсаваны, дзякуючы таму, што Варшаўскі Жонд не хацеў зьняць з пасады камісара Нестара Дюлёрана, які па сваіх перакананьнях належаў да белых і, зьбіраючы народны падатак на Літве і Беларусі, перасылаў грошы непасрэдна ў Варшаву, чым аслабляў і экономічна і політычна Віленскі Камітэт. О. Авэйдэ ў сваіх запісках пачатак паўстаньнях па Літве і Беларусі малюе так: „Когда вспыхнуло восстание, Провинциальный Комитет постановил безотлагательно следовать нашему примеру, несмотря на свои, протнвныя нашим, убеждения, ни на споры с Варшавой, ни на слабость только что начавшей развиваться своей организации“.[4] Такім чынам, магчыма лічыць, што і Беларусь і Літва ў чырвонай сваёй частцы далучыліся да паўстаньня, праўда, ня будучы падрыхтаванымі прыняць чынны ўдзел у партызанскіх выступленьнях.

Што датычыць Варшаўскага Цэнтральнага Народнага Камітэту, дык 29 студзеня 1863 году ён выдаў спэцыяльную адозву да „братоў-Літвіноў", пад якімі разумеў беларусаў і літоўцаў. Цэнтральны Камітэт у сваёй адозьве заклікае Літву і Беларусь да ўдзелу ў паўстаньні, якое вызваліць усе народы былой Польшчы. Вузел паўстаньня, пісалася ў адозьве, знаходзіцца на Літве і Беларусі. Паўстаньне, якое распачнецца і разьвінецца на тэрыторыі гэтых дзьвюх краін, будзе рашучым

  1. Pamietniki Jakoba Gieysztora z lat 1857-65. T. II. 1913. Wilno, ст. 92
  2. J.K. Janowskiego Pamietniki o powstaniu styczniowem. T. I. Styczen – maj 1863. Lwow. 1923, ст. 425.
  3. Ibid., 426
  4. Записки Оскара Авейды о польском восстании 1863 года. Ч. IV. Варшава. Тип. Шт. Варш. Воен. Округа. 1866. ст. 32