Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

дзел захапіў у свае рукі вялікі кавалак шосэ і перарваў зносіны паміж Берасцем і Варшаваю. Левандоўскаму шмат дапамагала невялічкая паўстанская група, што складалася з рамесьнікаў і рабочых, на чале якой стаяў крайні чырвоны Барэлеўскі, вядомы пад псэўдонімам Лелевэля. Сялянства падтрымлівала гэты аддзел, даючы яму праваднікоў і харчы, а таксама папераджаючы паўстанцаў аб усякага роду небясьпеках. Недалёка ад Берасьця Левандоўскі зрабіў напад на невялікі ўрадавы аддзел, што ахоўваў мост на шосэ. Паўстанцы разьбілі гэты аддзел і захапілі некалькі дзясяткаў карабінаў, што значна ўзмацніла іх, бо ў паўстанцаў ня было добрай зброі. З гораду Белы была прыслана ўрадаваму аддзелу дапамога, якую паўстанцы таксама разьбілі. Аддзел Левандоўскага дзейнічаў у Падлясьсі нядоўга. Злучыўшыся з аддзеламі Лелевэля і Закрэўскага, Левандоўскі накіраваўся ў Люблінскую губэрню.

Рагінскі з-пад Высокага пакіраваўся ў Белавескую пушчу. Пры ім быў абоз з зброяю для паўстанцаў на Беларусі. Пад кіраўніцтвам Рагінскага быў невялікі аддзел, які складаўся з 150 чалавек. Тут былі паўстанцы, што прышлі з Рагінскім з Польшчы, а таксама і мясцовыя жыхары, найчасьцей дробная шляхта і сяляне, якіх удалося ўцягнуць у паўстаньне, дзякуючы папярэдняй працы В. Урублеўскага. Апошнія былі організаваны асобна, пад камандай Сонгіна і Рыльскага. Пасьля таго, як паўстанцы ўвайшлі ў сярэдзіну пушчы і застанавіліся пад вялікаю вёскаю Крулёў Мост для адпачынку, на іх 11 лютага напаў моцны ўрадавы аддзел пад начальствам графа Носьціца. Бойка была ўпартая. Паўстанцы добра абараняліся. Тым ня менш, згубіўшы з свайго невялікага аддзелу некалькі дзесяткаў чалавек параненымі і забітымі, Рагінскі павінен быў пакінуць пляц бою.

Носьціц у сваіх запісках[1] аб бойцы пад Крулёвым Мостам і аб Рагінскім гаворыць так: „На працягу двох з паловаю месяцаў майго камандаваньня войскамі ў Горадзенскай губэрні я меў ня мала сутычак з паўстанцкімі бандамі, з якіх некаторыя былі вельмі сур'ёзныя, як напрыклад начны бой пад Белаю, дзе да 3 ½ тысяч касіньераў атакавалі мой аддзел у 400 чалавек, і бой пад Крулёвым Мостам у Белавескай пушчы, дзе я перагарадзіў шлях паўстанскім бандам у гушчары гэтага лесу... Адвага, энэргія і прадпрыемнасьць заўжды рабілі цуды на вайне, а гэтымі якасьцямі ў вялікай меры валадаў Рагінскі". Пасьля гэтага водзыву цяжка згадзіцца з Авэйдэ, які называе Рагінскага „Дон-Кихотом" і „авантюристом”.

З-пад Крулёвага Мосту Рагінскі накіраваўся на мястэчка Шэрашова, якое і заняў бяз усякіх перашкод. Жыхарства мястэчка, якое складалася большасьцю з вельмі незаможнага яўрэйства, спаткала паў-

  1. Граф И. Г. Ностиц. Из воспоминаний о польск. восст. 1863 г. М. 1900 г., ст. 6, 8.