Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

эмігрантаў у Заходняй Эўропе было вельмі цяжкое. Трэба было вышукваць для іх розныя сродкі падтрыманьня і дапамогі. У 1865 годзе ў Лёндане організуецца мітынг у чэсьць паўстаньня 1863 году. У сувязі з гэтым мітынгам К. Маркс піша Ф. Энгельсу: „Сапраўды мітынг мае на мэце ў першую чаргу грашовую дапамогу. Няўжо-ж павінны паміраць з голаду эмігранты, на гэты раз у большасьці сваёй рабочыя і сяляне, і таму зусім не атрымоўваючыя падтрыманьня ад князя Замойскага і К-о“.[1]

У Польшчы, на Ліцьве, Беларусі і Украіне з даўных часоў было выключна многа шляхты. Гэтая шляхта, нават тая, якая „яшчэ часткаю стаяла на фэўдальным грунце", але ўжо была ўцягнута ў сыстэму капіталістычнай, таварна-грашовай гаспадаркі, у даволі вялікім ліку ўвайшла ў паўстаньне. Асабліва многа ўвайшло ў паўстаньне дробнай шляхты. Яна вылучыла з сваіх безьзямельных і малазямельных шэрагаў тую розначынную, дробнабуржуазную інтэлігенцыю, якая стала на чале паўстаньня. Такімі шляхцічамі, інтэлігентамі-розначынцамі былі амаль усе віднейшыя правадыры паўстаньня 1863 году. Даволі назваць такія імёны, як Дамброўскі (афіцэр-спэцыялісты), Урублеўскі (лясьнічы), К. Каліноўскі (кандыдат права) і іншых. Вось дзякуючы гэтаму, у гістарычнай марксыцкай літаратуры мы можам спаткаць азначэньне паўстаньня 1863 году, як шляхецкага паўстаньня. Але калі ў складзе паўстанцаў было шмат выхадцаў з шляхты, дык гэта яшчэ ні ў якім разе не азначае, што паўстаньне 1863 году было рэгрэсіўным гістарычным фактам, было выяўленьнем шляхецка-дваранскай рэакцыі, накірованай проці капіталістычнага разьвіцьця Польшчы, Беларусі і іншых краін.

Паўстаньне 1863 году па свайму характару было не рэакцыйна-шляхецкім рухам, а рухам прогрэсыўным, буржуазна-дэмократычным. Як мы ўжо вызначылі раней, нават і ў складзе паўстанцаў была далёка не адна шляхта. Паўстанскую масу складалі сяляне, рабочыя, рамесьнікі, дробная і буйная буржуазія, якая межавалася са шляхтаю. Апроч таго, трэба расшыфраваць зьмест тэрміну шляхта. Т-ш Ч. Ясінскі[2] зусім правільна вызначае, што польская шляхта гэтага часу моцна дыфэрэнцавалася. Частка буйной земляўласьніцкай шляхты была ўжо ўцягнута ў капіталістычную гаспадарку і прамысловасьць і стала побач з буйной прамысловай буржуазіяй. Дробная шляхта на вёсцы выдзяляла зьбяднелую частку, якая зьлівалася з сялянствам. У горадзе дробная шляхта і вышаўшая з яе шэрагаў розначынная інтэлігенцыя зьлівалася з гарадзкой дробнай буржуазіяй. Зразумела, усе гэтыя соцыяльныя групы, нават у сваіх вярхох, не маглі стаяць за зварот фэўдалізму. Наадварот яны выступалі проці перажыткаў фэўдалізму, яны выступалі проці царызму з яго фэўдальна-дваранскім,

  1. Ibidem, ст. 628.
  2. Ч. Ясинский. Еще один источник правых уклонов. „Бальшавік Беларусі”. 1928 г., кн. ІХ, стар. 48.